Чарняўка (Акцябрскі раён)

Чарня́ўка[2] (трансліт.: Čarniaŭka, руск.: Чернявка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Вёска
Чарняўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
13
Насельніцтва
21[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247306
Аўтамабільны код
3
Чарняўка на карце Беларусі ±
Чарняўка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Чарняўка (Акцябрскі раён)
Чарняўка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Чарняўка (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 252 км ад Гомеля, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія правіць

На поўначы і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода правіць

На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як хутар у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 27 жыхароў. 7 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 13 двароў, 21 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 9 двароў, 31 жыхар (паводле перапісу).
  • 1925 год — 23 двары.
  • 1940 год — 21 двор, 81 жыхар.
  • 1959 год — 93 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 20 двароў, 31 жыхар.
  • 2004 год — 18 двароў, 29 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць