Часлаў Цыбоўскі
Часлаў Цыбоўскі (1 студзеня 1932 — 7 жніўня 1978) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] Малодшы брат Леакадзіі Цыбоўскай.
Часлаў Цыбоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1978 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 студзеня 1932 г. у Смаргоні Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць).
Вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г. разам з сястрой і іншымі вучнымі далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У хаце бацькоў Леакадзіі і Часлава Цыбоўскіх адбываліся рэгулярныя сходы вучняў-падпольшчыкаў.
Арыштаваны ў лютым 1950 г. Летам таго ж году прыгавораны да расстрэлу ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі за прыналежнасць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі, аднак, як малалетняму, гэтае пакаранне было заменена на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Тэрмін адбываў на мядзяных рудніках Джэзказгана ў Казахстане, нейкі час разам з Юзафам Качэргай і Канстанцінам Іваноўскім.
У сярэдзіне 50-х гадоў вярнуўся ў Смаргонь з падарваным здароўем і неўзабаве выехаў у Польшчу.
Памёр 7 жніўня 1978 г. Пахаваны ў Дзяржоневе.
Зноскі
- ↑ http://www.slounik.org/154939.html Біяграфія Часлава Цыбоўскага
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
- Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
- Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.