Чачак

горад у Сербіі

Ча́чак (сербск.: Чачак) — горад у Сербіі. Размешчаны за 140 кіламетраў на поўдзень ад Бялграда.

Горад
Чачак
Чачак
Čačak collage.jpg
Краіна
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Велімір Станаевіч
Плошча
636 км²
Вышыня
242 м
Насельніцтва
70 148 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
032
Паштовыя індэксы
32000
Ідэнтыфікатар
ČA
Афіцыйны сайт
Чачак на карце Сербіі
Чачак (Сербія)
Чачак

Колькасць насельніцтва складае 70 148 чал. (на 2011 год), разам з прыгарадамі — 114 809 чал.

КліматПравіць

Чачак знаходзіцца ў цэнтральнай кантынентальнай частцы Сербіі, адпаведна ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату. Сярэднегадавая тэмпература складае 10,5 °C, а сярэдняя вільготнасць паветра — 80,7 %. Горад абаронены ад ветру 4 градамі гор. Сярэдняя хуткасць паўднёвага ветру складае ўсяго толькі 3 м/с, усходняга — 1,4 м/с.

Нацыянальны складПравіць

Нацыянальны склад муніцыпалітэта паводле перапісу 2002 года:

Этнічная група 
Колькасць
Сербы 138,208
Чарнагорцы 563
Цыгане 383
Югаславы 299
Македонцы 127
Харваты 109
Астатнія 1,383
Усяго 141,072

СлавутасціПравіць

Побач з горадам у цясніне ракі Заходняя Марава, знаходзіцца Траецкі манастырскі комплекс, які таксама называюць «сербскім Афонам». На схіле гары Оўчар кампактна размешчаны 5 манастыроў: Увядзенскі, Узнясенскі, Свята-Траецкі, Праабражэнскі і Срэценскі манастыры. На іншым беразе ракі пад гарой Каблар размешчаны яшчэ 3 манастыры: Дабравешчанскі, Іаана-Папярэдніцкі (Ёваня) і Мікольскі (Нікалье) і 3 царквы — Ільінская, Савінская і Успенская. Усе манастыры і цэрквы былі пабудаваны ў XIVXVI стст.

Гарады-пабрацімыПравіць

 
Панарама горада

СпасылкіПравіць