Чачора (вадасховішча)

вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Чачо́ра — вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля вёскі Выдрыца.

Чачора
Каардынаты: 52°58′35″ пн. ш. 30°32′18,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён
Даўжыня 3 км
Шырыня 0,26 км
Плошча 0,77 км²
Аб'ём 0,00117 км³
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,52 м
Плошча вадазбору 51,1 км²
Упадаюць рака Дулепа
Выцякаюць рака Дулепа
Год напаўнення 1977
Чачора (Беларусь)
Чачора
Чачора
Чачора (Гомельская вобласць)
Чачора
Чачора

Вадасховішча створана ў 1977 годзе на рацэ Дулепа. Плошча паверхні 0,77 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 3,3 м, сярэдняя 1,52 м. Аб'ём вады 1,17 млн м³. Плошча вадазбору 51,1 км². Вадазбор у межах Чачорскай раўніны. Сярэдні шматгадовы сцёк 7 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,5 м.

Чашай вадасховішча з'яўляецца частка поймы ракі Дулепа. Дно тарфяністае і пясчанае.

Літаратура

правіць