Чачоты

шляхецкі род

Чачоты (польск.: Czeczotowie, Czeczottowie, руск.: Чечоты) — беларускі[1] шляхецкі род гербу «Астоя». Паходзіць са Смаленскага ваяводства. Унесены ў 1 і 6 часткі Радаводных кніг Кіеўскай, Мінскай і Гродзенскай губерній (зацверджаны Літоўскім шляхецкім дэпутацкім сходам у 1798 годзе, Мінскім губернскім — у 1802, 1853 і 1892 гадах, Гродзенскім — у 1817 годзе). Зацвярджаўся таксама Сенатам у 1832, 1855 і 1892 гадах.

Радавод

правіць

Васіль Данілевіч Чачот, згадваецца ў 1545

  1. Дзмітрый
  2. Канстанцін, згадваецца ў 1591
    1. Павел
      1. Якуб, згадваецца ў 1616, ж. — Ганна Яновіч
        1. Міхал, згадваецца ў 1680, ж. — Лявонава Ваўчэцкая
          1. Піпін, згадваецца ў 1736, ж. — Алена Аколава
            1. Міхал
              1. Вінцэнт, згадваееца ў 1777
                1. Юліян (1799—?)
                2. Карл Ануфры (1815—?)
                3. Мацей (1817—?)
            2. Людвіг
            3. Ваўжынец
            4. Ян, згадваецца ў 1760
              1. Юзаф
              2. Тадэвуш, згадваецца ў 1773, ж. — Клара Гаціская
                1. Ян Антоні (1796—1847)
                2. Павел Пётр (1808—?)
            5. Мацей
          2. Юзаф
          3. Казімір
          4. Юрый
    2. Стэфан, ж. — Тэкля
  3. Іван
  4. Хведар

Найбольш вядомыя

правіць

Зноскі

  1. Зміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 6

Літаратура

правіць