Чорнае (возера, Пастаўскі раён, басейн Мядзелкі)
Чо́рнае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, на паўночна-заходняй ускраіне горада Паставы, у басейне ракі Мядзелка.
Чорнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,42 км |
Шырыня | 0,21 км |
Плошча | 0,05 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Размешчана ў забалочаным паніжэнні. Зарастае.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.