Чорная турма (Баграм)

Чорная турма (англ.: Black jail) — былы амерыканскі лагер для ўтрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці. Аб’ект створаны ў 2002 годзе на авіябазе Баграм  (англ.) ў Афганістане. У адрозненне ад асноўнай часткі баграмскай турмы для інтэрнаваных, «Чорная турма» знаходзілася ў падпарадкаванні Разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны  (англ.) і сіл спецыяльных аперацый  (англ.). Ёсць шматлікія заявы аб жорсткім абыходжанні аховы ўстановы, у тым ліку аб збіцці і пазбаўленні сну і вязняў[1]. Прадстаўнікі праваабарончых і гуманітарных арганізацый на аб’ект не дапускаліся[2][3][4].

Комплекс складаўся з асобных бетонных камер без вокнаў, кожны з якіх асвятляўся адной лямпачкай[2][5][6].

Пра яго існаванне ўпершыню паведаміў журналіст Ананд Гопал, і гэта было пацверджана многімі наступнымі расследаваннямі. Існаванне ўстановы пацвердзіў таксама Чырвоны Крыж[7][8][9]. Аднак улады ЗША адмаўлялі наяўнасць турмы[1].

Хоць у студзені 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў загад аб ліквідацыі сакрэтных турмаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення[10], але гэты загад не распаўсюджваўся на «Чорную турму»[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Gopal, Anand (January 28, 2010). "America's Secret Afghan Prisons". The Nation. Архівавана з арыгінала March 13, 2012. Праверана March 12, 2012. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 красавіка 2023.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 красавіка 2023.
  2. а б в Rubin, Allisa J.; Schmitt, Eric (November 28, 2009). "Afghans Detail a Secret Prison Still Operating on a U.S. Base". The New York Times. Архівавана з арыгінала July 27, 2012.
  3. "Afghan Teenagers Claim Abuse at U.S. Military Prison". Common Dreams. Agence France-Presse. November 28, 2009. Архівавана з арыгінала June 8, 2017.
  4. Partlow, Joshua; Tate, Julie (November 28, 2009). "Afghan teens allege abuse at U.S. 'black' prison". The Washington Post. Архівавана з арыгінала January 16, 2020. Праверана November 28, 2009.
  5. Ambinder, Marc (April 14, 2010). "Inside the Secret Interrogation Facility at Bagram". The Atlantic. Архівавана з арыгінала May 19, 2010. Праверана May 27, 2010.
  6. Soldz, Stephen (May 21, 2010). "The "Black Jail": Obama's Afghan Torture Center and the American Psychological Association". Scoop. Архівавана з арыгінала October 7, 2012. Праверана May 27, 2010.
  7. Andersson, Hilary (May 11, 2010). "Red Cross confirms 'second jail' at Bagram, Afghanistan". BBC News. Архівавана з арыгінала November 3, 2011. Праверана May 17, 2010.
  8. Andersson, Hilary (May 11, 2010). "Prisoner on being held in the 'black jail' at Bagram". BBC News. Архівавана з арыгінала May 9, 2012. Праверана May 17, 2010.
  9. Andersson, Hilary (April 15, 2010). "Afghans 'abused at secret prison' at Bagram airbase". BBC News. Архівавана з арыгінала September 18, 2012. Праверана September 10, 2012.
  10. "Secret prisons: Obama's order to close 'black sites'". The Guardian. January 23, 2009. Архівавана з арыгінала February 14, 2014. Праверана January 23, 2009.

Спасылкі правіць