Чортаў камень Вялецкі
Чортаў камень Вялецкі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996)[1]. Знаходзіцца каля вёскі Вялец Пліскага сельсавета (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 1 км на паўднёвы захад ад возера Вялец. GPS-кардынаты — 55.2493, 27.9296 [1]
Чортаў камень Вялецкі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Вялец, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць |
Апісанне
правіцьПамеры яго 3,55 х 1,75 м, вышыня 0,8 м. На каменю захавалася каля 30 ямак дыяметрам 5—6 см і глыбінёй каля 3 см. Сценкі ямак загладжаныя, адшліфаваныя і, відавочна, узніклі ад вярчэння трывалых прадметаў. Складзены з ружовага граніту рапаківі[2].
Валуны з падобнымі ямкамі вядомы ў Прыбалтыцы, Карэліі і Фінляндыі. Лічылася, што максімальная ўсходняя мяжа пашырэння такіх камянёў праходзіла раней па тэрыторыі Латвіі і Літвы. Цяпер тэрытарыяльна вялецкі «чортаў» камень сярод падобных валуноў самы паўднёва-ўсходні. Спецыялісты сцвярджаюць, што ямкі ў камені былі створаны чалавекам прыкладна з 2—2,5 тысячы гадоў таму назад у час абрадаў пакланення продкам, Сонцу або богу ўрадлівасці. Перад увядзеннем хрысціянства хутчэй за ўсё камень звязвалі з культам бога статка Вялесам.
Легенды
правіцьПаводле аднаго падання, на камені скакаў і кружыўся чорт і ад яго пятак утварыліся такія ямкі[3].
Паводле іншага падання, гэты камень падабраў чорт і хацеў ім разбурыць касцёл.
Зноскі
- ↑ Решение Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 29 октября 1996 г. № 10-2 «Об объявлении памятниками природы отдельных природных объектов»
- ↑ Винокуров В. Ф., Дучиц Л. В., Зайковский Э. М., Карабанов А. К. Культовые валуны с рукотворными углублениями
- ↑ Эрнст Ляўкоў, Аляксандр Карабанаў, Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі, Валерый Вінакураў. Культавыя камяні Беларусі // Studia Mythologica Slavica III. 2000. С. 50.
Літаратура
правіць- Вінакураў В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29.