Пліскі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Плі́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пліса.

Пліскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 51 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Пліса
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 691
Пліскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валодзькаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Драбаўшчынскага сельсавета (42 населеныя пункты: Амбросава, Арцёмы, Брод, Вейткава, Вусава, Гаравыя, Гарнастаі, Гойдышава, Дворышча, Дубоўшчына, Жаўнерчыкі, Жыні, Забалоцце, Забегліца, Завулкі, Задарожжа, Замхава, Ізоліна, Кавалі, Калеснікава, Каменкаўка, Каміншчына, Карчы III, Кукры, Купелі, Лісіцы, Лозіна, Маркава, Мацюкова, Парэчча, Пратасы Якубенскія, Савіцкія, Селязнёва, Стадолішча, Тарлопы, Тоўсцікі, Халуі, Ханякова, Чаранкі, Шабаны, Якубенкі і Янкава)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 24 населеныя пункты Дворнаўскага сельсавета (Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы Кукроўскія, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні), якія былі перададзены ў склад Глыбоцкага раёна падчас скасавання Пліскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пліскага сельсавета 77 населеных пунктаў[4]. 27 верасня 2007 года скасаваны вёскі Салаўіная, Стрынадкі, Філіпава і Чаранкі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2347 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 2,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 1691 чалавек[8].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 29 ліпеня 2019.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.