Чыгуначны перагон

Чыгуначны перагон — ўчастак чыгуначнай лініі, які злучае сумежныя раздзельныя пункты.

Перагоны падпадзяляюцца на адно-, двух - і шматпутныя. Маюць цотны і няцотны кірунак. Падзяляюцца на блок-вучасткі таблічкамі-падзельнікамі («пікеты»[1]) або прахаднымі святлафорамі (раней семафорамі). Даўжыня перагону, яго тып залежыць ад значнасці, загружанасці і эфектыўнасці выкарыстання. Перагон з'яўляецца складнікам часткай дыстанцый пуці (або пуцявая частка, ПЧ) і менавіта на перагоне адбываецца змена кіравання чыгункамі і дыспетчарскіх участкаў.

Аднапутны перагон правіць

Перагон, які складаецца з аднаго пуці, дзеліцца на блок-ўчасткі прахаднымі святлафорамі пры аўтаматычнай блакіроўкі (АБСА) і ўяўляе сабой адзіны блок-вучастак пры паўаўтаматычнай блакіроўкі (ПАБ). Недахоп такога перагону ў тым, што рух па ім выконваецца адначасова толькі ў адзін бок. Толькі пасля зыходу цягніка пры ПАБ або цягнікоў пры АБСА з перагону на станцыю (раз'езд) на гэты ж перагон можна адправіць цягнік (цягніка) сустрэчнага напрамку. Паміж аднапутнымм перагонамі ладзяць раз'езды або невялікія абгонныя пункты ў выглядзе паўстанкаў. Звычайна аднапутныя перагоны ладзяць на малазагружаных участках чыгункі, для прамысловых патрэб, для руху толькі грузавых цягнікоў паміж грузавымі і сартавальнымі станцыямі, альбо жа для ажыццяўлення прыгарадных перавозак паблізу сельскіх населеных пунктаў. Звычайна аднапутныя перагоны неэлектрыфікаваны, і рух цягнікоў ажыццяўляецца пад цеплавознай і часам паравознай цягай. Існуюць таксама і электрыфікаваныя ўчасткі перагонаў.

Двухпутны перагон правіць

Самы часта выкарыстоўваны тып перагону ў многіх краінах свету. Зрэдку на кароткіх участках шляху выкарыстоўваецца падвойная сістэма напрамкаў або так званае двухбаковае блакаванне. На досыць доўгіх перагонах могуць знаходзіцца столькі цягнікоў, на колькі блок-участкаў дзеліцца перагон. Перагоны дзеляцца на блок-участкі з дапамогай устаноўкі прахадных святлафораў на аднолькавай адлегласці адзін ад аднаго, прыкладна 2 кіламетры.

Межы правіць

Мяжой паміж раздзельнымі пунктамі і перагонамі з'яўляюцца выразна устаноўленыя межы раздзельных пунктаў:

  • на аднапутных вучастках — ўваходныя святлафоры раздзельных пунктаў;
  • на двухпутных участках па кожнаму ў асобнасці галоўнага пуці — з аднаго боку — уваходны светлафор, з другога сігнальны знак «Мяжа станцыі»;
  • на двухпутных вучастках, абсталяваных двухбаковай аўтаблакіроўкай, межамі з абодвух бакоў па кожнаму ў асобнасці галоўнага пуці з'яўляюцца ўваходныя святлафоры.

Зноскі

Літаратура правіць