Чымабуэ
Чымабуэ (італ.: Cimabue, сапр. Чэні ды Пена, італ.: Cenni di Peno; каля 1240 — пасля 1302) — італьянскі жывапісец.
Чымабуэ | |
---|---|
італ.: Giovanni Cenni di Pepo | |
Дата нараджэння | 1240[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1302[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Трэчэнта |
Уплыў на | Джота дзі Бандонэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў у Рыме, Асізі, Фларэнцыі, Пізе. Творчасць развівалася ў рэчышчы традыцый візантыйскага жывапісу з рысамі протарэнесансу. Творы вылучаюцца велічнасцю кампазіцыі, матэрыяльнай адчувальнасцю твараў і фігур, унутранай значнасцю вобразаў: плоскаснасць і некаторая схематычная сіметрычнасць спалучаюцца з вытанчанай стрыманасцю колеравай гамы, пластычнай яснасцю гнуткага контурнага малюнка: «Укрыжаванне», «Маэста» (абодва 1285), цыкл фрэсак у Верхняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (каля 1290).
Галерэя
правіць-
«Укрыжаванне»
-
«Маэста»
-
Фрэска ў царкве Сан-Франчэска (Асізі)
Зноскі
Літаратура
правіць- Strzygowski, «Cimabue und Rom» (Вена, 1888).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чымабуэ
- Вэб-галерэя прац Чімабуэ
- Чымабуэ. Карціны і біяграфія