Чытанне кнігі Быццё на Апалоне-8

У Вігілію Божага Нараджэння 24 снежня 1968 года члены экіпажа касмічнага карабля «Апалон-8» па чарзе прачыталі вершы з Кнігі Быццё пры знаходжанні карабля на арбіце Месяца. Телевізійная трансляцыя гэтага чытання сабрала найбольшую тэлеаўдыторыю для таго часу[1][2]. Уільям Андэрс, Джэймс Ловел і Фрэнк Борман прачыталі першыя 10 вершаў 1-га раздзела, прысвечанага стварэнню света. Тэкст быў прачытаны паводле выдання Гедэонавых братоў у перакладзе, які вядомы пад назвай Біблія караля Якава[3].

Чытанне Кнігі Быццё на «Апалоне-8» (фільм НАСА)
«Узыход Зямлі», каляровы фотаздымак Зямлі з Месяца, зроблены Уільямам Андэрсам у дзень чытання. Тэлевізійная выява была чорна-белая і нізкай якасці.
Аўдыёзапіс трансляцыі

Змест паслання з Апалона-8 правіць

Пасланне пачаў Уільям Андэрс:

Неўзабаве над Месяцам узыйдзе Сонца. Экіпаж Апалона-8 хацеў бы звярнуцца з пасланнем да ўсіх людзей там, на Зямлі.
Спачатку стварыў Бог неба і зямлю.
Зямля была пустая і неабжытая; і цемра над абліччам бяздоння, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.
І сказаў Бог: «Хай станецца святло!» І сталася святло.
І бачыў Бог, што святло было добрае, і раздзяліў Бог святло і цемру.[4][5]

Затым працягнуў Джэймс Ловел:

І назваў Бог святло днём, а цемру — ноччу. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень першы.
Потым сказаў Бог: «Хай станецца цвярдыня сярод водаў і хай аддзеліць воды ад водаў».
І зрабіў Бог цвярдыню, і аддзяліў воды, якія былі пад цвярдыняй, ад тых, якія былі над цвярдыняй. І сталася гэтак.
І назваў Бог цвярдыню небам. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень другі.[4][5]

Чытанне завяршыў Фрэнк Борман:

Сказаў зноў Бог: «Хай збяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і хай з’явіцца сухмень». І сталася гэтак.
І назваў Бог сухмень зямлёю, а сабранне водаў назваў марамі. І бачыў Бог, што гэта добра.[4][5]
У завяршэнне, ад усяго экіпажа Апалона-8 мы жадаем усім добрай ночы, удачы, шчаслівага Раства — і няхай блаславіць Бог усіх вас, усіх вас на добрай Зямлі.[4]

Судовы іск правіць

Заснавальніца арганізацыі «Амерыканскія атэісты[en]» Мадалін Мюрэй О’Хэйр[en] падала іск супраць НАСА, абвінаваціўшы ў парушэнні першай папраўкі да Канстытуцыі ЗША[6]. Іск быў пададзены ў рэгіянальны суд Тэхаса, які не прыняў справу да разгляду[7]. Прамая апеляцыя ў Вярхоўны Суд была адхілена з-за звароту не па юрысдыкцыі[8]. Гэтак жа была адхілена і апеляцыя ў Апеляцыйны суд пятай акругі ЗША[en], які пацвердзіў адмову рэгіянальнага суда Тэхаса «per curiam»[9]. У рэшце рэшт, Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе справы[10].

Памяць правіць

 
Паштовая марка ў гонар падзеі.

Тэлебачанне правіць

Філатэлія правіць

У 1969 годзе Пошта ЗША выпусціла паштовую марку (Scott # 1371) ў гонар місіі «Апалон-8» і чытання Бібліі. Выява, размешчаная на марцы, заснавана на знакамітым фотаздымку «Узыход Зямлі». На марцы значацца словы «In the beginning God…» (бел.: «На пачатку Бог…»).

Зноскі правіць

  1. Race to the Moon – Telecasts from Apollo 8 (англ.). American Experience. PBS (22 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2008. Праверана 1 сакавіка 2020.
  2. The National Archives Features Special Christmas Eve Message from APOLLO 8. U.S. National Archives (1 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2009. Праверана 1 сакавіка 2020.
  3. The Apollo 8 Christmas Eve Broadcast. NASA National Space Science Data Center (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2008. Праверана 1 сакавіка 2020.
  4. а б в г W. David Woods, Frank O'Brien.. Apollo 8 Flight Journal — Day 4: Lunar Orbit 3. The Apollo 8 Flight Journal. NASA History Division. Праверана 1 сакавіка 2020. (Час палёту: з 086:06:40 да 086:08:39)
  5. а б в Кніга Роду // Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — С. 5. — 1120 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  6. Andrew Chaikin. A Man On The Moon: The Voyages of the Apollo Astronauts. — Viking, 1994. — С. 204, 623. — ISBN 0-670-81446-6.
  7. O'Hair v. Paine, 312 F. Supp. 434, 436, 438 (W.D. Tex. 1969)
  8. O’Hair v. Paine, 397 U.S. 531 (1970).
  9. O'Hair v. Paine, 432 F.2d 66 (5th Cir. 1970).
  10. O’Hair v. Paine, 401 U.S. 955 (1971).

Спасылкі правіць