Азербайджанская Прэм’ер-ліга

Азербайджанская Прэм’ер-ліга (азерб.: Azərbaycan Premyer Liqası) — наймацнейшая ліга азербайджанскага футбола. Праводзіцца па кругавой сістэме, кожная каманда гуляе з кожнай па 4 матчы. У сезоне 2008/2009 чэмпіянат Азербайджана быў перайменаваны з Вышэйшай лігі ў Прэм’ер-лігу.

Азербайджанская Прэм’ер-ліга
Azərbaycan Premyer Liqası
Краіна Азербайджан
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 20 лютага 1992
Кол-ць каманд 10
Выбыванне ў Першы дывізіён
Нацыянальныя турніры Кубак Азербайджана
Суперкубак Азербайджана
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Карабах Агдам (11-ы тытул, сезон 2023/24)
Найбольш тытулаваны Карабах Агдам(11 тытулаў)
Сайт www.pfl.az
Сезон 2024/25

У спаборніцтве ўдзельнічаюць 8 клубаў, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны. Сезон пачынаецца ў жніўні і працягваецца да канца мая наступнага года з зімовым перапынкам з пачатку снежня да сярэдзіны лютага. Каманды, якая заняла апошняе месца па выніках сезона, выбывае ў першы дывізіён, а яе месца адпаведна займае найлепшы клуб першага эшалона.

Пераможцы

правіць
# Клуб       Усяго Сезоны перамог
1 Карабах Агдам 10 4 4 18 1993, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2018/19, 2019/20, 2021/22, 2022/23
2 Нефтчы 9 6 7 22 1992, 1995/96, 1996/97, 2003/04, 2004/05, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2020/21
3 Кяпаз 3 1 2 6 1994/95, 1997/98, 1998/99
4 Шамкір 3 2 1 6 1999/00, 2000/01, 2001/02
5 Кешля 2 2 3 7 2007/08, 2009/10
6 Баку 2 2 1 5 2005/06, 2008/09
7 Хазар-Ленкарань 1 3 0 4 2006/07
8 Туран 1 1 3 5 1993/94
9 Габала 0 2 3 5
10 Хазар Сумгаіт 0 2 0 2
11 Хазры Бузоўна 0 1 1 2
12 Карван 0 1 1 2
13 Зіра 0 1 1 2
14 АЗАЛ 0 1 0 1
15 Сабах 0 1 0 1
16 Масалы 0 0 1 1
17 Сімург 0 0 1 1
18 Сабаіл 0 0 1 1
19 Сумгаіт 0 0 1 1

Спасылкі

правіць