Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2012
(Пасля перасылкі з Чэмпіянат свету па снукеру з шасцю чырвонымі шарамі 2012)
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2012 (англ.: Six-red World Championship 2012, таксама вядомы як Sang Som 6-red World Championship 2012 — ад назвы спонсара) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 2 па 7 ліпеня 2012 года ў гатэлі «Montien Riverside», у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які быў заснаваны ў 2008 годзе. Кампанія SangSom спансавала ўсе чатыры розыгрышы гэтага турніру. Прызавы фонд турніру склаў ฿6,000,000, з якіх ฿2,000,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2012 | |
Сезон | 2012/2013 |
---|---|
Тэрміны | 2 — 7 ліпеня 2012 |
Арэна | Гатэль Montien Riverside |
Горад | Бангкок |
Краіна | Тайланд |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Sang Som |
Фармат | Турнір з альтэрнатыўным фарматам |
Агульны прызавы фонд | ฿6,000,000 |
Прызавыя пераможцы | ฿2,000,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Марк Дэвіс |
Фіналіст | Шон Мёрфі |
Лік | 8:4 |
←2010 ● Чэмпіянат свету з 6-цю чырвонымі шарамі ● 2013→ |