Чэрвеньскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Чэ́рвеньскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Чэрвень (не ўваходзіць у склад).

Чэрвеньскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чэрвень (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 429
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 2232ХХ
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вайнілаўскі сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вайнілава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грабянецкага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Арэхаўка, Ачыжа, Грабянец, Дзерць, Дуброва, Забод, Лучное, Майзарова, Нівішча, Новасяленне, Пальчык, Скрабінкі, Усохі і Чорны Брод), таксама ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены пасёлак Індом, цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чэрвень, сельсавет перайменаваны ў Чэрвеньскі[1]. 28 мая 2013 года ў склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зайцы, Кукалеўка, Лежні і Рудня Астравітая)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2107 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2429 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.