Чэшскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Празе

Чэшскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Празе (чэшск.: Česká zemědělská univerzita v Praze) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.

Чэшскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Празе
чэшск.: Česká zemědělská univerzita v Praze
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Česká zemědělská univerzita v Praze
Міжнародная назва англ.: Czech University of Life Sciences Prague
Заснаваны 1952
Студэнты 20 000
Размяшчэнне Прага
Сайт czu.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вывучэнне сельскай гаспадаркі было пачата ў Чэшскім тэхнічным універсітэце ў 1906 годзе, а першыя інжынеры-аграрыі скончылі яго ў 1911 годзе. У 1920 годзе быў створаны факультэт сельскай і лясной гаспадаркі, а ў 1952 годзе факультэт стаў незалежнай навучальнай установай — Вышэйшай сельскагаспадарчай школай ў Празе. У 1966 годзе яна пераехала ў новы мадэрністычны кампус, дзе і знаходзіцца з тых часоў.

Факультэт лясной гаспадаркі, заснаваны ў 1952 годзе, быў часткай Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта да 1959 года, а затым быў часткай Вышэйшай сельскагаспадарчай школы да 1964 года, калі ён стаў незалежным Інстытутам лясных навук. Ён уваходзіць у склад Чэшскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта з 1990 года.

Сваю цяперашнюю назву ўніверсітэт атрымаў у 1995 годзе.

Падчас камуністычнага праўлення ў Чэхаславакіі ўніверсітэт шчодра фінансаваўся ў рамках дзяржаўнай падтрымкі калектывізаванай сельскай гаспадаркі.

Факультэты правіць

  • Факультэт эканомікі і бізнесу
  • Факультэт аграбіялогіі, харчавання і прыродных рэсурсаў
  • Тэхнічны факультэт
  • Факультэт навакольнага асяроддзя
  • Факультэт лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі
  • Факультэт трапічнага земляробства

Спасылкі правіць