Шаблон:Выбраны змест/Вожык у тумане
![Паштовая марка СССР](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/The_Soviet_Union_1988_CPA_5919_stamp_%28Hedgehog_in_the_Fog%29.jpg/150px-The_Soviet_Union_1988_CPA_5919_stamp_%28Hedgehog_in_the_Fog%29.jpg)
«Вожык у тумане» (руск.: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм, зняты Юрыем Нарштэйнам у 1975 годзе на студыі «Саюзмультфільм . Распавядае пра Вожыка, які выпраўляецца ў госці да свайго сябра Мядзведзіка і губляецца ў тумане. Заблукаўшы, ён апынаецца ў дзіўным свеце, які насяляюць як пужаючыя істоты, так і зычлівыя, добрыя, у свеце цішыні і шолахаў, свеце цемры, высокай травы і ваблівых зор.
Даследчыкі адзначаюць, што на стылістыку фільма аказалі ўплыў культурныя традыцыі розных краін і народаў (у тым ліку тэатр і жывапіс Усходу, творы Паўля Клее, Андрэя Рублёва, Юрыя Васняцова ). Фільм атрымаў прызы шэрагу міжнародных кінафестываляў, стваральнікі стужкі сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі СССР (далей…).