Шаблон:Выбраны змест/Зоська Верас
![Зоська Верас](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/%D0%97%D0%BE%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81._1914.jpg/120px-%D0%97%D0%BE%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81._1914.jpg)
Зоська Верас, сапр.: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (1892 — 1991) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.
Удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У Мінску супрацоўнічала з «Беларускай хаткай», працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Ладзіла батлеечныя вечарынкі, спрабавала арганізаваць выданне беларускіх падручнікаў. З 1923 года жыла ў Вільні. Друкавала артыкулы па сельскай гаспадарцы, пчалярству і агародніцтву. У 1980-я гады вакол яе гуртавалася беларуская інтэлігенцыя (далей…).