Шаблон:Выбраны змест/Раман Паланскі
![Раман Паланскі](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Roman_Polanski_2011_2._%28cropped%29.jpg/120px-Roman_Polanski_2011_2._%28cropped%29.jpg)
Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Падчас вайны сям’я апынулася ў Кракаўскім гета . Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі.
Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм . Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя стужкі. Ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх кінаўзнагарод (далей…).