Шаблон:Выбраны змест/Спіс дзеючых нацыянальных канстытуцый
Спіс канстытуцый утрымлівае пералік краін свету ў залежнасці ад даты прыняцця ў іх дзеючых канстытуцый. У канстытуцыйным праве прынята наступная класіфікацыя: пісаныя (кадыфікаваныя і некадыфікаваныя), няпісаныя, змяшаныя канстытуцыі. Усе не кадыфікаваныя канстытуцыі, у тым ліку няпісаныя і змяшаныя, магчыма аб’яднаць у нефарматныя.
Самай старой з дзеючых пісаных канстытуцый з’яўляецца Канстытуцыя ЗША, прынятая 17 верасня 1787 года на Філадэльфійскім канвенце (далей…).