Шаблон:Выбраны змест/Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне

Эміль Адольф фон Берынг
Эміль Адольф фон Берынг

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам.

Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам (далей…)