Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не (шведск.: Nobelpriset i fysiologi eller medicin) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам[2][3]. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей[3]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].
За больш чым 100 гадоў існавання прэміі лаўрэаты былі ўзнагароджаны за ўклад у развіццё шырокіх спектраў абласцей, якія адносяцца да фізіялогіі або медыцыны. Больш за 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскія прэміі за ўклад у галінах нейрабіялогіі і абмену рэчываў[3]. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі 1939 года немцу Герхарду Домагку ўрад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней ён атрымаў медаль і дыплом, але не грошы[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне не прысуджалася толькі 9 разоў: у 1915, 1916, 1917, 1918, 1921, 1925, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 211 вучоных, з якіх толькі дванаццаць былі жанчынамі: Герці Коры (1947), Разалін Сасмэн Ялаў (1977), Барбара Мак-Клінтак (1983), Рыта Леві-Мантальчыні (1986), Гертруда Элаян (1988), Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (1995), Лінда Бак (2004), Франсуаза Барэ-Сінусі (2008), Элізабет Блэкбёрн (2009), Кэрал Грэйдэр (2009), Май-Брыт Мозер (2014) і Ту Юю (2015)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Бантынг ва ўзросце 32 гадоў у 1923 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 1966 года Фрэнсіс Пейтан Роўс, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[8].
Лаўрэаты
правіць1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…
1901—1910
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1901 | Эміль Адольф фон Берынг (1854—1917) |
Германія | За працы, прысвечаныя сыроваткавай тэрапіі, асабліва за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і тым самым дало ў рукі лекараў пераможную зброю супраць хваробы і смерці[9]. | |
1902 | Рональд Рос (1857—1932) |
Вялікабрытанія, Індыя (нарадзіўся ў горадзе Алмора, Індыя) | За працы, прысвечаныя малярыі, у якіх ён паказаў, якім чынам яе ўзбуджальнік трапляе ў арганізм, і тым самым заклаў аснову для далейшых паспяховых даследаванняў у галіне распрацовак метадаў барацьбы з гэтай хваробай[10]. | |
1903 | Нільс Руберг Фінзен (1860—1904) |
Данія (нарадзіўся ў горадзе Торсхаўн, сучасныя Фарэрскія астравы) | У знак прызнання яго заслуг у лячэнні хвароб — асабліва ваўчанкі — з дапамогай канцэнтраванага светлавога выпраменьвання, што адкрыла новыя магчымасці ў медыцынскай навуцы[11]. | |
1904 | Іван Пятровіч Паўлаў (1849—1936) |
Расійская імперыя | У знак прызнання прац па фізіялогіі стрававання, дзякуючы якім веды аб жыццёва важных аспектах гэтага пытання былі зменены і пашыраны[12]. | |
1905 | Роберт Кох (1843—1910) |
Германія | За даследаванні і адкрыцці, звязаныя з лячэннем туберкулёзу[13]. | |
1906 | Каміла Гольджы (1843—1926) |
Італія | У знак прызнання прац аб структуры нервовай сістэмы[14]. | |
Сант’яга Рамон-і-Кахаль (1852—1934) |
Іспанія | |||
1907 | Шарль Луі Альфонс Лаверан (1845—1922) |
Францыя | За даследаванні ролі прасцейшых ва ўзнікненні захворванняў[15]. | |
1908 | Ілья Ільіч Мечнікаў (1845—1916) |
Расійская імперыя | У знак прызнання прац аб імунітэце[16]. | |
Паўль Эрліх (1854—1915) |
Германія | |||
1909 | Эміль Тэадор Кохер (1841—1917) |
Швейцарыя | За працы ў галінах фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы[17]. | |
1910 | Альбрэхт Косель (1853—1927) |
Германія | У знак прызнання ўкладу ў вывучэнне хіміі клеткі, унесенага даследаваннямі бялкоў, у прыватнасці нуклеінавых рэчываў[18]. |
1911—1920
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1911 | Альвар Гульстранд (1862—1930) |
Швецыя | За працы, прысвечаныя дыёптрыцы вока[19]. | |
1912 | Алексіс Карэль (1873—1944) |
Францыя | У знак прызнання прац над сасудзістым швом і трансплантацыі крывяносных сасудаў і органаў[20]. | |
1913 | Шарль Рышэ (1850—1935) |
Францыя | У знак прызнання работ па анафілаксіі[21]. | |
1914 | Роберт Барані (1876—1936) |
Аўстра-Венгрыя (нарадзіўся ў Вене, сучасная Аўстрыя) | За працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарату[22]. | |
1915 | Прэмія не прысуджалася[23][24][25][26] | |||
1916 | ||||
1917 | ||||
1918 | ||||
1919 | Жуль Бардэ (1870—1961) |
Бельгія | За адкрыцці, звязаныя з імунітэтам[27]. | |
1920 | Шэк Аўгуст Стынберг Крог (1874—1949) |
Данія | За адкрыццё механізму рэгуляцыі прасвету капіляраў[28]. |
1921—1930
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1921 | Прэмія не прысуджалася[29] | |||
1922 | Арчыбалд Вівіен Хіл (1886—1977) |
Вялікабрытанія | За даследаванні, звязаныя з утварэннем цяпла ў цягліцах[30]. | |
Ота Фрыц Меергоф (1884—1951) |
Германія | За адкрыццё цеснай ўзаемасувязі паміж спажываннем кіслароду і метабалізмам малочнай кіслаты ў цягліцах[30]. | ||
1923 | Фрэдэрык Грант Бантынг (1891—1941) |
Канада | За адкрыццё інсуліну[31]. | |
Джон Джэймс Рыкард Маклеад (1876—1935) |
Канада (нарадзіўся ў горадзе Клуні, Шатландыя) | |||
1924 | Вілем Эйнтховен (1860—1927) |
Нідэрланды (нарадзіўся ў горадзе Семаранг (сучасная Інданезія), у складзе Галандскай Ост-Індыі) | За адкрыццё механізму электракардыяграмы[32]. | |
1925 | Прэмія не прысуджалася[33] | |||
1926 | Іаханес Андрэас Грыб Фібігер (1867—1928) |
Данія | За адкрыццё карцыномы, якая выклікаецца Spiroptera[34]. | |
1927 | Юліус Вагнер-Яўрэг (1857—1940) |
Аўстрыя | За адкрыццё тэрапеўтычнага эфекту заражэння малярыяй пры лячэнні прагрэсіўнага паралічу[35]. | |
1928 | Шарль Жуль Анры Ніколь (1866—1936) |
Францыя | За працы, звязаныя з сыпным тыфам[36]. | |
1929 | Хрысціян Эйкман (1858—1930) |
Нідэрланды | За ўклад у адкрыццё вітамінаў[37]. | |
Фрэдэрык Гоўленд Хопкінс (1861—1947) |
Вялікабрытанія | За адкрыццё вітамінаў, якія стымулююць працэсы росту[37]. | ||
1930 | Карл Ландштэйнер (1868—1943) |
Аўстрыя | За адкрыццё груп крыві чалавека[38]. |
1931—1940
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1931 | Ота Генрых Варбург (1883—1970) |
Германія | За адкрыццё прыроды і механізму дзеяння дыхальнага ферменту[39]. | |
1932 | Чарлз Скот Шэрынгтан (1857—1952) |
Вялікабрытанія | За адкрыцці, якія тычацца функцый нейронаў[40]. | |
Эдгар Дуглас Эдрыян (1889—1977) |
Вялікабрытанія | |||
1933 | Томас Хант Морган (1866—1945) |
ЗША | За адкрыцці, звязаныя з роляй храмасом у спадчыннасці[41]. | |
1934 | Джордж Хойт Уіпл (1878—1976) |
ЗША | За адкрыцці, звязаныя з выкарыстаннем печані пры лячэнні анеміі[42]. | |
Джордж Рычардс Майнат (1885—1950) |
ЗША | |||
Уільям Пэры Мёрфі (1892—1987) |
ЗША | |||
1935 | Ханс Шпеман (1869—1941) |
Германія | За адкрыццё эфектаў эмбрыянальнага развіцця[43]. | |
1936 | Генры Халет Дэйл (1875—1968) |
Вялікабрытанія | За адкрыцці, звязаныя з хімічнай перадачай нервовых імпульсаў[44]. | |
Ота Лёві (1873—1961) |
Аўстрыя (нарадзіўся ў Франкфурце-на-Майне, Германія) | |||
1937 | Альберт Сент-Дзьёрдзы фон Нейгірапалт (1893—1986) |
Венгрыя | За адкрыцці, звязаныя з працэсамі біялагічнага акіслення, звязаных у тым ліку з вывучэннем вітаміну C і каталізу фумаравай кіслаты[45]. | |
1938 | Карней Жан Франсуа Хейманс (1892—1968) |
Бельгія | За адкрыццё ролі сінусавага і аартальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання[46]. | |
1939 | Герхард Домагк (1895—1964) |
Германія | За адкрыццё антыбактэрыяльнага эфекту прантазілу[47]. | |
1940 | Прэмія не прысуджалася[48] |
1941—1950
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1941 | Прэмія не прысуджалася[49][50] | |||
1942 | ||||
1943 | Карл Петэр Хенрык Дам (1895—1976) |
Данія | За адкрыццё вітаміну К[51]. | |
Эдуард Адальберт Дойзі (1893—1986) |
ЗША | За адкрыццё хімічнай структуры вітаміну К[51]. | ||
1944 | Джозеф Эрлангер (1874—1965) |
ЗША | За адкрыцці, звязаныя з высокадыферэнцыраванымі функцыямі некаторых нервовых валокнаў[52]. | |
Герберт Спенсер Гасер (1888—1963) |
ЗША | |||
1945 | Аляксандр Флемінг (1881—1955) |
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Дарвел, Шатландыя) | За адкрыццё пеніцыліну і яго гаючага ўздзеяння пры лячэнні розных інфекцыйных захворванняў[53]. | |
Эрнст Борыс Чэйн (1906—1979) |
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Берліне, Германія) | |||
Хоўард Уолтэр Флоры (1898—1968) |
Аўстралія | |||
1946 | Герман Джозеф Мёлер (1890—1967) |
ЗША | За адкрыццё з’яўлення мутацый пад уплывам рэнтгенаўскага выпраменьвання[54]. | |
1947 | Карл Фердынанд Коры (1896—1984) |
ЗША (нарадзіўся ў Празе (сучасная Чэхія), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) | За адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену[55]. | |
Герці Тэрэза Коры, нар. Радніц (1896—1957) |
ЗША (нарадзілася ў Празе (сучасная Чэхія), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) | |||
Бернарда Альберта Усай (1887—1971) |
Аргенціна | За адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы[55]. | ||
1948 | Паўль Герман Мюлер (1899—1965) |
Швейцарыя | За адкрыццё высокай эфектыўнасці ДДТ як кантактнага яду супраць многіх відаў членістаногіх[56]. | |
1949 | Вальтэр Рудольф Гес (1881—1973) |
Швейцарыя | За адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозга як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў[57]. | |
Антоніу Каэтану Эгаш Маніш (1874—1955) |
Партугалія | За адкрыцці, якія тычацца тэрапеўтычнага дзеяння лабатаміі пры лячэнні некаторых псіхічных захворванняў[57]. | ||
1950 | Эдвард Калвін Кендал (1886—1972) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў, іх структуры і біялагічных эфектаў[58]. | |
Тадэвуш Рэйхштэйн (1897—1996) |
Швейцарыя Польшча (нарадзіўся ў горадзе Улацлавак, Царства Польскае (сучасная Польшча)) | |||
Філіп Шоўалтэр Хенч (1896—1965) |
ЗША |
1951—1960
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1951 | Макс Тэйлер (1899—1972) |
ПАР | За адкрыцці, звязаныя з жоўтай ліхаманкай і барацьбой з ёй[59]. | |
1952 | Зельман Абрахам Ваксман (1888—1973) |
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Нова-Прылука (сучасная Украіна), які тады ўваходзіў у склад Расійскай імперыі) | За адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні туберкулёзу[60]. | |
1953 | Ханс Адольф Крэбс (1900—1981) |
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Гільдэсгайме, Германія) | За адкрыццё цыклу лімоннай кіслаты[61]. | |
Фрыц Альберт Ліпман (1899—1986) |
ЗША (нарадзіўся ў Кёнігсбергу, Германія, які зараз уваходзіць у склад Расіі пад назвай Калінінград) | За адкрыццё каферменту А і яго значэння для прамежкавых стадый метабалізму[61]. | ||
1954 | Джон Франклін Эндэрс (1897—1985) |
ЗША | За адкрыццё здольнасці вірусу поліяміэліту расці ў культурах розных тканін[62]. | |
Томас Хакл Уэлер (1915—2008) |
ЗША | |||
Фрэдэрык Чапмен Робінс (1916—2003) |
ЗША | |||
1955 | Аксель Хуга Тэадор Тэарэль (1903—1982) |
Швецыя | За адкрыцці, якія тычацца прыроды і механізму дзеяння акісляльных ферментаў[63]. | |
1956 | Андрэ Фрэдэрык Курнан (1895—1988) |
ЗША (нарадзіўся ў Парыжы, Францыя) | За адкрыцці, якія тычацца катэтарызацыі сэрца і паталагічных змяненняў у сістэме кровазвароту[64]. | |
Вернер Форсман (1904—1979) |
Федэратыўная Рэспубліка Германіі | |||
Дзікінсан Рычардс (1895—1973) |
ЗША | |||
1957 | Даніэле Бавэ (1907—1992) |
Італія (нарадзіўся ў Нёўшатэлі, Швейцарыя) | За адкрыцці, якія тычацца сінтэтычных злучэнняў, якія блакіруюць дзеянне некаторых рэчываў арганізма, і за выяўленне іх дзеяння на сасудзістую сістэму і шкілетныя цягліцы[65]. | |
1958 | Джордж Уэлс Бідл (1903—1989) |
ЗША | За адкрыцці, звязаныя з роляй генаў у спецыфічных біяхімічных працэсах[66]. | |
Эдвард Лоры Тэйтэм (1909—1975) |
ЗША | |||
Джошуа Ледэрберг (1925—2008) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэкамбінацыі і арганізацыі генетычнага матэрыялу бактэрый[66]. | ||
1959 | Севера Ачоа (1905—1993) |
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Луарка, Іспанія) | За адкрыццё механізмаў біялагічнага сінтэзу рыбануклеінавай і дэзоксірыбануклеінавай кіслот[67]. | |
Артур Корнберг (1918—2007) |
ЗША | |||
1960 | Фрэнк Макфарлейн Бёрнет (1899—1985) |
Аўстралія | За адкрыццё набытай імуналагічнай талерантнасці[68]. | |
Пітэр Браян Медавар (1915—1987) |
Бразілія Вялікабрытанія |
1961—1970
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1961 | Дзьёрдзь фон Бекешы (1899—1972) |
ЗША (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная Венгрыя), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі) | За адкрыццё фізічных механізмаў ўспрымання раздражненняў унутранага вуха[69]. | |
1962 | Фрэнсіс Гары Комптан Крык (1916—2004) |
Вялікабрытанія | За адкрыцці, якія тычацца малекулярнай структуры нуклеінавых кіслот і іх значэнне для перадачы інфармацыі ў жывой матэрыі[70]. | |
Джэймс Дзьюі Уотсан (1928-…) |
ЗША | |||
Марыс Хью Фрэдэрык Уілкінс (1916—2004) |
Вялікабрытанія Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Пангароа, Новая Зеландыя) | |||
1963 | Джон Кэр’ю Эклс (1903—1997) |
Аўстралія | За адкрыцці, якія тычацца іённых механізмаў узбуджэння і тармажэння ў перыферычных і цэнтральных участках мембраны нервовых клетак[71]. | |
Алан Лойд Ходжкін (1914—1998) |
Вялікабрытанія | |||
Эндру Філдынг Хакслі (1917—2012) |
Вялікабрытанія | |||
1964 | Конрад Блох (1912—2000) |
ЗША (нарадзіўся ў Нісе (сучасная Польшча), які ўваходзіў у склад Германіі) | За адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот[72]. | |
Феадор Лінен (1911—1979) |
Федэратыўная Рэспубліка Германіі | |||
1965 | Франсуа Жакоб (1920—2013) |
Францыя | За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў[73]. | |
Андрэ Львоф (1902—1994) |
Францыя | |||
Жак Мано (1910—1976) |
Францыя | |||
1966 | Пейтан Роўс (1879—1970) |
ЗША | За адкрыццё анкагенных вірусаў[74]. | |
Чарлз Брэнтан Хагінс (1901—1997) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца гарманальнага лячэння рака прадсталёвай залозы[74]. | ||
1967 | Рагнар Граніт (1900—1991) |
Швецыя (нарадзіўся ў горадзе Хельсінкі (сучасная Фінляндыя), які ўваходзіў у склад Расійскай імперыі) | За адкрыцці, звязаныя з першаснымі фізіялагічнымі і хімічнымі глядзельнымі працэсамі ў воку[75]. | |
Холдэн Кефер Хартлайн (1903—1983) |
ЗША | |||
Джордж Уолд (1906—1997) |
ЗША | |||
1968 | Роберт У. Холі (1922—1993) |
ЗША | За расшыфроўку генетычнага кода і яго ролі ў сінтэзе бялкоў[76]. | |
Хар Гобінд Карана (1922—2011) |
ЗША (нарадзіўся ў Райпуне, Брытанская Індыя) | |||
Маршал У. Нірэнберг (1927—2010) |
ЗША | |||
1969 | Макс Дэльбрук (1906—1981) |
ЗША (нарадзіўся ў Берліне, Германія) | За адкрыцці, якія тычацца механізму рэплікацыі і генетычнай структуры вірусаў[77]. | |
Алфрэд Д. Хершы (1908—1997) |
ЗША | |||
Сальвадор Э. Лурыя (1912—1991) |
ЗША (нарадзіўся ў Турыне, Італія) | |||
1970 | Бернард Кац (1911—2003) |
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Лейпцыгу, Германія) | За адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі[78]. | |
Ульф фон Эйлер (1905—1983) |
Швецыя | |||
Джуліус Аксельрад (1912—2004) |
ЗША |
1971—1980
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1971 | Эрл У. Сазерленд мал. (1915—1974) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца механізмаў дзеяння гармонаў[79]. | |
1972 | Джэралд М. Эдэльмэн (1929—2014) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца хімічнай структуры антыцелаў[80]. | |
Родні Р. Портэр (1917—1985) |
Вялікабрытанія | |||
1973 | Карл фон Фрыш (1886—1982) |
ФРГ (нарадзіўся ў Вене (сучасная Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) | За адкрыцці, якія тычацца арганізацыі і выяўлення індывідуальных і сацыяльных мадэлей паводзін[81]. | |
Конрад Лорэнц (1903—1989) |
Аўстрыя | |||
Нікалас Тынберген (1907—1988) |
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Гаага, Нідэрланды) | |||
1974 | Альбер Клод (1899—1983) |
Бельгія | За адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі[82]. | |
Крысціян дэ Дзюу (1917—2013) |
Бельгія | |||
Джордж Э. Паладэ (1912—2008) |
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Ясы, Румынія) | |||
1975 | Дэвід Балтымар (1938-…) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі[83]. | |
Рэната Дульбека (1914—2012) |
ЗША (нарадзіўся ў Катандзары, Італія) | |||
Хоўард М. Тэмін (1934—1994) |
ЗША | |||
1976 | Барух С. Бламберг (1925—2011) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў[84]. | |
Д. Карлтан Гайдузек (1923—2008) |
ЗША | |||
1977 | Ражэ Гіймэн (1924-…) |
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Дыжон, Францыя) | За адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыдных гармонаў мозга[85]. | |
Эндру В. Шалі (1926-…) |
ЗША (нарадзіўся ў Вільні (сучасная Літва), якая ўваходзіла ў склад Міжваеннай Польшчы) | |||
Разалін Ялау (1921—2011) |
ЗША | За развіццё радыёімунных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў[85]. | ||
1978 | Вернер Арбер (1929-…) |
Швейцарыя | За адкрыццё рэстрыкцыённых ферментаў і іх прымяненне ў малекулярнай генетыцы[86]. | |
Даніэл Натанс (1928—1999) |
ЗША | |||
Гамільтан О. Сміт (1931-…) |
ЗША | |||
1979 | Алан М. Кормак (1924—1998) |
ЗША (нарадзіўся ў Яганэсбургу, ПАС) | За распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі[87]. | |
Годфрэй Н. Хаўнсфілд (1919—2004) |
Вялікабрытанія | |||
1980 | Барух Бенасераф (1920—2011) |
ЗША (нарадзіўся ў Каракасе, Венесуэла) | За адкрыцці, якія тычацца генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імунныя рэакцыі[88]. | |
Жан Дасэ (1916—2009) |
Францыя | |||
Джордж Д. Снел (1903—1996) |
ЗША |
1981—1990
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1981 | Роджэр У. Сперы (1913—1994) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозгу[89]. | |
Дэвід Х. Х’юбел (1926—2013) |
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Уіндсар, Канада) | За адкрыцці, якія тычацца прынцыпаў апрацоўкі інфармацыі ў глядзельнай сістэме[89]. | ||
Торстэн Н. Візел (1924-…) |
Швецыя | |||
1982 | Сунэ К. Бергстрэм (1916—2004) |
Швецыя | За адкрыцці, якія тычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў[90]. | |
Бенгт І. Самуэльсан (1934-2024) |
Швецыя | |||
Джон Р. Вейн (1927—2004) |
Вялікабрытанія | |||
1983 | Барбара Мак-Клінтак (1902—1992) |
ЗША | За адкрыццё мабільных генетычных элементаў[91]. | |
1984 | Нільс К. Ернэ (1911—1994) |
Данія | За тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і за адкрыццё прынцыпу выпрацоўкі монакланальных антыцелаў[92]. | |
Георг Ж. Ф. Кёлер (1946—1995) |
ФРГ | |||
Сезар Мільштэйн (1927—2002) |
Вялікабрытанія Аргенціна (нарадзіўся ў горадзе Бая-Бланка, Аргенціна) | |||
1985 | Майкл С. Браўн (1941-…) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца рэгуляцыі абмену халестэрыну[93]. | |
Джозеф Л. Голдстайн (1940-…) |
ЗША | |||
1986 | Стэнлі Коэн (1922—2020) |
ЗША | За адкрыццё фактараў росту[94]. | |
Рыта Леві-Мантальчыні (1909—2012) |
Італія ЗША (нарадзілася ў Турыне, Італія) | |||
1987 | Судзумі Танегава (1939-…) |
Японія | За адкрыццё генетычнага прынцыпу генерацыі разнавіднасці антыцелаў[95]. | |
1988 | Джэймс У. Блэк (1924—2010) |
Вялікабрытанія | За адкрыццё важных прынцыпаў медыкаментознай тэрапіі[96]. | |
Гертруда Б. Элаян (1918—1999) |
ЗША | |||
Джордж Х. Хітчынгс (1905—1998) |
ЗША | |||
1989 | Дж. Майкл Бішап (1936-…) |
ЗША | За адкрыццё клеткавага паходжання рэтравірусных анкагенаў[97]. | |
Харальд Э. Вармус (1939-…) |
ЗША | |||
1990 | Джозеф Э. Мары (1919—2012) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні чалавечых хвароб[98]. | |
Э. Донал Томас (1920—2012) |
ЗША |
1991—2000
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1991 | Эрвін Неер (1944-…) |
Германія | За адкрыцці, звязаныя з функцыямі адзіночных іённых каналаў у клетках[99]. | |
Берт Закман (1942-…) |
Германія | |||
1992 | Эдманд Г. Фішэр (1920—2021) |
ЗША Швейцарыя (нарадзіўся ў Шанхаі, Кітай) |
За адкрыцці, якія тычацца зваротнага бялковага фасфарыліравання як механізму біялагічнай рэгуляцыі[100]. | |
Эдвін Г. Крэбс (1918—2009) |
ЗША | |||
1993 | Рычард Дж. Робертс (1943-…) |
ЗША (нарадзіўся ў Дэрбі, Вялікабрытанія) | За адкрыццё перарывістай структуры гена[101]. | |
Філіп А. Шарп (1944-…) |
ЗША | |||
1994 | Алфрэд Г. Гілман (1941—2015) |
ЗША | За адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у перадачы сігналу у клетцы[102]. | |
Марцін Родбел (1925—1998) |
ЗША | |||
1995 | Эдвард Б. Льюіс (1918—2004) |
ЗША | За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця[103]. | |
Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (1942-…) |
Германія | |||
Эрык Ф. Вішаус (1947-…) |
ЗША | |||
1996 | Пітэр Ч. Догерці (1940-…) |
Аўстралія | За адкрыцці, звязаныя са спецыфічнасцю клеткавага імунітэту[104]. | |
Рольф М. Цынкернагель (1944-…) |
Швейцарыя | |||
1997 | Стэнлі Б. Прузінер (1942-…) |
ЗША | За адкрыццё прыёнаў — новага экалагічнага прынцыпу інфекцыі[105]. | |
1998 | Роберт Ф. Ферчгат (1916—2009) |
ЗША | За адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы[106]. | |
Луіс Х. Ігнара (1941-…) |
ЗША | |||
Ферыд Мурад (1936-…) |
ЗША | |||
1999 | Гюнтэр Блобель (1936—2018) |
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Вальтэрсдорф (сучасныя Негаславіцы, Польшча), які ўваходзіў у склад Германіі) | За адкрыццё ў бялковых малекулах ўнутраных сігнальных паслядоўнасцяў, якія накіроўваюць іх транспарт і вызначаюць лакалізацыю ў клетцы[107]. | |
2000 | Арвід Карлсан (1923—2018) |
Швецыя | За адкрыцці, якія тычацца перадачы сігналу ў нервовай сістэме[108]. | |
Пол Грынгард (1925—2019) |
ЗША | |||
Эрык Р. Кэндэл (1929-…) |
ЗША (нарадзіўся ў Вене, Аўстрыя) |
2001—2010
правіць2011—2020
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
2011 | Брус А. Бётлер (1957-…) |
ЗША | За працы па вывучэнні актывацыі прыроджанага імунітэту[119]. | |
Жуль А. Хофман (1941-…) |
Францыя (нарадзіўся ў горадзе Эхтэрнах, Люксембург) | |||
Ральф М. Штэйнмэн (1943—2011) |
ЗША Канада |
За адкрыццё дэндрытных клетак і вывучэнне іх ролі для набытага імунітэту[119]. | ||
2012 | Джон Б. Гёрдан (1933-…) |
Вялікабрытанія | За адкрыццё рэпраграмавання спелых клетак у плюрыпатэнтныя стваловыя[120]. | |
Сін’я Яманака (1962-…) |
Японія | |||
2013 | Джэймс Э. Ротмэн (1950-…) |
ЗША | За адкрыццё механізмаў рэгуляцыі дастаўкі везікул — галоўнай транспартнай сістэмы нашых клетак[121]. | |
Рэндзі У. Шэкмэн (1948-…) |
ЗША | |||
Томас К. Зюдхаф (1955-…) |
ЗША | |||
2014 | Джон О’Кіф (1939-…) |
ЗША Вялікабрытанія |
За адкрыццё прасторавых клетак мозгу, якія адказваюць за сістэму арыентацыі чалавека ў прасторы[122]. | |
Май-Брыт Мозер (1963-…) |
Нарвегія | |||
Эдвард І. Мозер (1962-…) |
Нарвегія | |||
2015 | Уільям С. Кэмпбэл (1930-…) |
Ірландыя ЗША (нарадзіўся ў горадзе Рамелтан, Ірландыя) |
За адкрыцці, якія тычацца лячэння захворванняў, выкліканых круглымі чарвямі[123]. | |
Сатосі Омура (1935-…) |
Японія | |||
Ту Юю (1930-…) |
Кітай | За адкрыцці, якія тычацца лячэння малярыі[123]. | ||
2016 | Ёсіноры Асумі (1945-…) |
Японія | За даследванні механізмаў аўтафагіі[124]. | |
2017 | Джэфры Хол (1945-…) |
ЗША | За адкрыцці малекульных механізмаў, што кіруюць цыркадным рытмам[125]. | |
Майкл Росбаш (1944-…) |
ЗША | |||
Майкл Янг (1949-…) |
ЗША | |||
2018 | Тасуку Хондзё (1942-…) |
Японія | За іх адкрыцці тэрапіі раку шляхам інгібітавання адмоўнай імуннай рэгуляцыі[126]. | |
Джэймс Элісан (1948-…) |
ЗША | |||
2019 | Уільям Кэлін (1957-…) |
ЗША | За іх адкрыцці таго, як клеткі адчуваюць і адаптуюцца да даступнасці кіслароду (гл. Тканкавае дыханне)[127]. | |
Пітэр Рэткліф (1954-…) |
ЗША | |||
Грэг Семенза (1956-…) |
ЗША | |||
2020 | Харві Джэймс Алтэр (1935-…) |
ЗША | За адкрыццё віруса гепатыту C[128]. | |
Майкл Хаўтан (1949-…) |
Вялікабрытанія | |||
Чарлз Райс (1952-…) |
ЗША |
2021—…
правіцьГод | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
2021 | Дэвід Джуліус (нар. 1955) |
ЗША | За адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку[129]. | |
Ардэм Патапуцян (нар. 1949) |
Ліван | |||
2022 | Свантэ Пяэба (нар. 1955) |
Швецыя | За адкрыцці, якія тычацца геномаў вымерлых гамінінаў і эвалюцыі чалавека[130]. | |
2023 | Каталін Карыко (нар. 1955) |
Венгрыя ЗША | За адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19. | |
Дру Вайсман (нар. 1959) |
ЗША |
Заўвагі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.
Зноскі
- ↑ Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Awarders . Nobel Foundation. Праверана 21 лістапада 2008.
- ↑ а б в Lindsten, Jan and Nils Ringertz. The Nobel Prize in Physiology or Medicine, 1901–2000* . Nobel Foundation (26 чэрвеня 2001). Праверана 21 лістапада 2008.
- ↑ The Nobel Prize . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Award Ceremonies . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ Nobel Laureates Facts . Nobelprize.org. Праверана 21 лістапада 2008.
- ↑ Women Nobel Laureates . Nobel Foundation. Праверана 21 лістапада 2008.
- ↑ Facts on the Nobel Prize in Physiology or Medicine . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 сакавіка 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1902 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1903 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1904 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1905 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1906 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1907 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1908 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1909 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1910 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1911 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1912 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1913 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1914 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1915 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1916 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1917 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1918 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1919 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1920 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1921 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1922 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1923 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1924 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1925 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1926 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1927 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1928 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1929 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1930 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1931 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1932 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1933 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1934 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1935 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1936 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1937 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1938 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1939 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1940 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1941 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1942 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1943 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1944 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1945 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1946 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1947 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1948 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1949 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1950 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1951 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1952 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1953 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1954 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1955 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1957 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1958 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1959 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1960 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1961 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1962 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1963 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1964 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1965 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1966 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1967 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1968 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1969 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1970 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1971 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1972 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1973 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1974 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1975 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1976 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1977 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1978 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1979 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1980 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1981 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1982 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1983 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1984 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1985 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1986 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1987 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1988 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1989 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1990 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1991 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1992 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1993 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1994 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1995 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1996 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1997 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1998 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1999 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2000 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2001 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2002 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2003 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2004 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2005 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2006 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2007 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2008 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2009 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2010 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2011 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2012 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2013 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 7 кастрычніка 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2014 года . Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2014. (англ.)
- ↑ а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2015 года . Nobelprize.org. Праверана 5 кастрычніка 2015. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2016 года . Nobelprize.org. (англ.)
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2017/summary/
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2018/summary/
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2019/summary/
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2020/summary/
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2021/summary/
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2022/summary/
Спасылкі
правіцьСпіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Афіцыйны сайт Фонду Нобеля
- Нобелеўскія лаўрэаты на сайце Nobelprize.org
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |
Гэта артыкул 2016 года Беларускай Вікіпедыі. |