Аксель Хуга Тэадор Тэарэль

Аксель Хуга Тэадор Тэарэ́ль (шведск.: Axel Hugo Teodor Theorell; 6 ліпеня 1903, Лінчэпінг, Швецыя — 15 жніўня 1982, Стакгольм) — шведскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1955 годзе за адкрыццё фермента акіслення і яго ўздзеяння.

Аксель Хуга Тэадор Тэарэль
шведск.: Axel Hugo Teodor Theorell
Дата нараджэння 6 ліпеня 1903(1903-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1982(1982-08-15)[1][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Thure Theorell[d]
Жонка Margit Theorell[d]
Дзеці Töres Theorell[d]
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1955)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Каралінскі інстытут у Стакгольме ў 1930 годзе, дзе і працаваў. У 19321936 гадах ва Упсальскім універсітэце, у 19331935 гадах разам з О. Варбургам у Інстытуце фізіялогіі клеткі ў Берліне. У 19371970 гадах дырэктар, прафесар, загадчык аддзела Нобелеўскага медыцынскага інстытута (Стакгольм).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні структуры і механізмах уздзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў.

Адкрыў у крыштальным выглядзе міяглабін, пераксідазу хрэну, цытахром С, алкагольдэгідрагеназу і інш.

Член (1942), прэзідэнт (19671969) Шведскай каралеўскай АН, член Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства (1959) і інш.

Зноскі

  1. а б Axel Hugo Teodor Theorell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Linköpings domkyrkoförsamling (E) CI:17 (1900-1904) Bild 167 / sid 163 (AID: v177243.b167.s163, NAD: SE/VALA/00222) Праверана 16 мая 2019.
  3. Axel Hugo Teodor Theorell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1049971728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  5. Norra begravningsplatsen: Kändisarna Праверана 15 снежня 2016.
  6. Theorell, AXEL HUGO TEODORSvenskagravar.se. Праверана 24 мая 2023.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць