Бенгт Самуэльсан
Бенгт Інгемар Самуэльсан (шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson, нар. 21 мая 1934, Хальмстад, Швецыя) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў» з Сунэ Бергстрэмам і Джонам Вейнам.
Біяграфія
правіцьБенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.
З 1972 года прафесар у Каралінскім інстытуце, з 1982 года — рэктар, у 1967—1972 гадах прафесар Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.
Даследуючы метабалізм халестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.
Член Шведскай каралеўскай АН, замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Бенгт Самуэльсан жанаты з Карын Бергстэн Самуэльсан. Дзве дачкі — Элізабэт і Астрыд Самуэльсан[10].
Узнагароды
правіць- Прэмія Андэрса Ярэ па медыцыне, якая прысуджаецца ўніверсітэтам Осла (1970)
- Прэмія Луізы Грос-Хорвіц Калумбійскага ўніверсітэта (1975)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977)
- Міжнародная прэмія Гайрднера (1981)
- Медаль Бара Хольберга Шведскага хімічнага таварыства (1982)
Зноскі
- ↑ Bengt Ingemar Samuelsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bengt Ingemar Samuelsson // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Grunér J. Svenske Nobelpristagaren Bengt Samuelsson död — Schibsted, 2024. — ISSN 1103-9000; 1403-9656 Праверана 7 ліпеня 2024.
- ↑ Bengt Samuelsson: 1934-05-21 / 2024-07-05 — Dagens Nyheter. Праверана 17 ліпеня 2024.
- ↑ https://www.nytimes.com/2024/07/15/science/bengt-samuelsson-dead.html
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Bengt Samuelsson — AE. Праверана 8 ліпеня 2024.
- ↑ Fellows Directory
- ↑ Bengt I. Samuelsson
Літаратура
правіць- Raju, T N (1999), «The Nobel chronicles. 1982: Sune Karl Bergström (b 1916); Bengt Ingemar Samuelsson (b 1934); John Robert Vane (b 1927)», Lancet 354 (9193): 1914, 1999 Nov 27, PMID 10584758
- Маніна А. Ю. Самуэльсан Бенгт Інгемар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).