Дру Вайсман
Дру Вайсман (англ.: Drew Weissman; нар. 7 верасня 1959[1], Лексінгтан, Масачусетс[7]) — амерыканскі імунолаг, біяхімік і вучоны-медык, найбольш вядомы сваім укладам у даследаванне РНК. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2023 года разам з Каталін Карыко за «адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19»[8].
Дру Вайсман | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1959[1] (65 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | даследчык, біяхімік, біёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | messenger RNA[d][2] і RNA vaccine[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Яго праца дапамагла распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны, найбольш вядомымі з якіх з’яўляюцца вакцына супраць COVID-19 вытворчасць BioNTech/Pfizer і Moderna[9]. Вайсман з’яўляецца прафесарам медыцыны ў Медыцынскай школе Перэльмана пры Універсітэце Пенсільваніі. Ён і яго калега-даследчык Каталін Карыка атрымалі шмат узнагарод, уключаючы прэмію за клінічныя медыцынскія даследаванні Ласкера-Дэбейкі (2021).
Біяграфія
правіцьНарадзіліся ў Лексінгтане ў яўрэйска-італьянскай сям’і[7][10][11]. Яго бацька Харалд Вайсман[12] быў інжынерам і заснавальнікам кампаніі па распрацоўцы аптычных люстэркаў для касмічных спадарожнікаў, маці Эйдэл Вайсман (народжаная Грэка) была зубным гігіеністам[13][14]. У пяцігадовым узросце ў Дру Вайсмана быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1-га тыпу, і неабходнасць штодзённых ін’екцый інсуліну, а таксама частых аналізаў ўзроўню глюкозы ў крыві прывялі да яго цікавасці да навукі і медыцыне[15].
Атрымаў ступень бакалаўра і магістра ў Брандэйскім універсітэце у 1981 годзе, дзе спецыялізаваўся ў вобласці біяхіміі і энзімалогіі і працаваў у лабараторыі Джэральда Фасмана[16].
Падрыхтаваў і абараніў сваю дыпломную працу па імуналогіі і мікрабіялогіі ў Бостанскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны і доктара філасофіі ў 1987 годзе[17]. Пасля гэтага Вайсман прайшоў ардынатуру ў медыцынскім цэнтры дыяканісы Бэт Ізраэл, пасля чаго атрымаў стыпендыю ў Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША пад кіраўніцтвам Энтані Фаўчы, цяперашняга дырэктара Нацыянальнага інстытута алергіі і інфекцыйных захворванняў[18].
Сям’я
правіцьЖонка — Мэры Элен Вайсман, дзіцячы псіхолаг[14], як і муж выпускніца Брандэйскага ўніверсітэта[11][19]. Дачкі Рэйчэл і Элісан[20].
Узнагароды
правіць- 2020 — Прэмія Розенсціла
- 2021 — Prince Mahidol Award
- 2021 — Dr. Paul Janssen Award for Biomedical Research
- 2021 — Прэмія прынцэсы астурыйскай
- 2021 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award[21]
- 2022 — Прэмія за прарыў у галіне медыцыны
- 2022 — Медаль Бенджаміна Франкліна
- 2022 — Медаль Джэсі Стывенсан-Каваленка
- 2022 — Прэмія Ласкера-Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні
- 2022 — Прэмія Японіі
- 2022 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 2022 — Прэмія Роберта Коха
- 2022 — Warren Alpert Foundation Prize
- 2023 — Jonathan E. Rhoads Medal for Distinguished Achievement in Medicine
- 2023 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
правіць- ↑ а б Нацыянальная Зала славы вынаходнікаў — 1973. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ а б https://www.theguardian.com/world/2021/sep/10/scientists-egos-key-barrier-to-progress-covid-vaccine-pioneer-katalin-kariko
- ↑ https://www.med.upenn.edu/apps/faculty/index.php/g275/p20322
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б в г Krammer F., Palese P. Profile of Katalin Karikó and Drew Weissman: 2023 Nobel laureates in Physiology or Medicine // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum — [Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 2024. — Vol. 121, Iss. 9. — P. e2400423121. — ISSN 0027-8424; 1091-6490 — doi:10.1073/PNAS.2400423121
- ↑ а б Carolyn Y. Johnson. A scientific hunch. Then silence. Until the world needed a lifesaving vaccine (англ.). The Washington Post (1 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Нобелевскую премию по медицине присудили создателям технологии синтеза мРНК, позволившей сделать вакцины от COVID-19 . meduza.io (2 кастрычніка 2023). Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ Queen Muse. This Philly Scientist’s Technology Helped Make the Pfizer COVID-19 Vaccine Possible (англ.). Philadelphia Magazine (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Penn Professor ‘Saves the World’ with COVID Vaccine(Research Philadelphia Jewish Exponent, December 16, 2021)
- ↑ а б Drew Weissman, Jewish immunologist, wins Nobel Prize for his work on COVID vaccines
- ↑ mRNA pioneer James Kinneen. Weissman addresses Westwood
- ↑ Drew Weissman Modified mRNA Technology Used in COVID-19 Vaccines U.S. Patent No. 8,278,036
- ↑ а б How Scientists Drew Weissman (MED’87, GRS’87) and Katalin Karikó Developed the Revolutionary mRNA Technology inside COVID Vaccines
- ↑ Issam Ahmed. Drew Weissman, Nobel-winning mRNA pioneer(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2023. Праверана 10 кастрычніка 2023.
- ↑ Lawrence Goodman. The Brandeis alum whose research may lead to a COVID-19 vaccine (англ.). Brandeis University (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Drew Weissman, M.D., Ph.D. (англ.). The Trustees of the University of Pennsylvania. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2010. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Carolyn Y. Johnson. A gamble pays off in ‘spectacular success’: How the leading coronavirus vaccines made it to the finish line (англ.). The Washington Post (6 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Drew Weissman helped make mRNA vaccines possible (The Washington Post)
- ↑ Drew Weissman Yale 2022
- ↑ The Frontiers Award goes to Karikó, Langer and Weissman for creating two technologies that together have propelled the advance of messenger RNA therapeutics, opening the door... . Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.