Фрэнк Макфарлейн Бёрнет
Сэр Фрэнк Макфарлейн Бёрнет (англ.: Sir Frank Macfarlane Burnet; 3 верасня 1899, Траралгон, штат Вікторыя — 31 жніўня 1985) — аўстралійскі вірусолаг.
Фрэнк Макфарлейн Бёрнет | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 верасня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1985[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, вірусолаг, урач, хімік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Скончыў Мельбурнскі ўніверсітэт (1923), прафесар гэтага ўніверсітэта. Дырэктар Інстытута медыцынскіх даследаванняў Уолтэра і Элізы Хол (1944—1965).
У 1947 годзе, за значны ўклад у навуку, навуковец быў узнагароджаны Каралеўскім медалём Лонданскага каралеўскага таварыства.
З 1965 па 1969 год быў прэзідэнтам Акадэміі навук Аўстраліі.
Асноўныя даследаванні прысвечаны экалогіі вірусаў, узаемаадносінам вірусаў і іх «гаспадароў», механізму размнажэння вірусаў, іх зменлівасці. Упершыню вывучыў узбуджальніка ліхаманкі Ку, якому прысвоена яго імя (Rickettsia burnetii). Вірусныя хваробы чалавека Бёрнет разглядаў з эвалюцыйнага і экалагічнага пунктаў гледжання.
Найбольш вядомы сваімі працамі ў галіне імуналогіі. З’яўляецца аўтарам кланальна-селектыўнай тэорыі імунітэту і першаадкрывальнікам з’явы імунаталерантнасці; за апошняе адкрыццё атрымаў Нобелеўскую прэмію.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Frank Macfarlane Burnet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Sir Macfarlane Burnet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1241371/Jean-Macnamara
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
- ↑ https://honours.pmc.gov.au/honours/awards/1082136
- ↑ 7,0 7,1 NNDB — 2002.