Эрык Кэндэл
Эрык Кэндэл (англ.: Eric Richard Kandel, нар. 7 лістапада 1929[1][2][…], Вена[3]) — амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе разам з П. Грынгардам і А. Карлсанам «за адкрыццё малекулярных механізмаў працы сінапсаў».
Эрык Кэндэл | |
---|---|
англ.: Eric Richard Kandel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1929[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Denise Kandel[d][4] |
Род дзейнасці | неўролаг, псіхіятр, нейрабіёлаг, псіхолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, біяфізік |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1983) ![]() прэмія Харві (1993) прэмія Вольфа па медыцыне (1999) ![]() прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1997) ![]() Dickson Prize in Medicine[d] (1983) Rosenstiel Award[d] (1983) Viktor Frankl Award[d] (2008) Jean-Louis Signoret Prize[d] (1992) Bristol-Myers Squibb Award for Distinguished Achievement in Neuroscience Research[d] (1991) Robert J. and Claire Pasarow Foundation Award for Distinguished Contributions to Neuropsychiatric Research[d] (1988) член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі[d] Great Immigrants Award[d] (2009) |
![]() |
Біяграфія
правіцьЭрык (Erich) нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Вене ў яўрэйскай сям’і Германа і Шарлоты Кэндэл з Каламыя. Герман Кэндэл валодаў крамай цацак на Кучкергасе[6], у іх быў старэйшы сын Людвіг. Эрык вучыўся ў венскай пачатковай школе. У 1939 году сям’я Кэндэл вымушана была з’ехаць з Аўстрыі з-за пераследаў гітлераўскага рэжыму. Эрык і Людвіг выехалі спачатку ў Бельгію, а потым у ЗША, дзе змаглі ўз’яднацца з бацькамі.
У Нью-Ёрку сям’я Кэндэл пасялілася ў Брукліне. Эрык спачатку не ведаў англійскай мовы. Было вырашана змяніць яго імя на амерыканскі манер, адкінуўшы апошнюю літару: Eric. Наведваў дзяржаўную пачатковую школу № 217, затым яўрэйскую школу ў Флэтбушы (англ.: Yeshivah of Flatbush), затым дзяржаўную сярэднюю школу «Эразмус-хол» (англ.: Erasmus Hall High School). Пісаў нататкі для школьнай газеты, захапляўся спортам.[7]
У 1944 годзе Эрык Кандэл паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю і літаратуру сучаснай Еўропы. Зацікавіўся працамі Зігмунда Фрэйда і псіхааналізам — менавіта гэта падштурхнула яго да вывучэння псіхіятрыі. У 1956 годзе скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. У чэрвені 1956 года пабраўся шлюбам з Дэніз Бістрэн.
З 1960 года ў Гарвардскай медыцынскай школе, з 1965 года ў Нью-Ёркскім універсітэце, з 1974 года прафесар у Калумбійскім універсітэце.
Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў памяці.
Выявіў, што кароткачасовая памяць заснавана на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1989).
Узнагароды
правіць- 2012 — Ганаровы знак За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- 2006 — Медаль Бенджаміна Франкліна ад Амерыканскага філасофскага таварыства
- 2005 — Аўстрыйскі ганаровы знак За навуку і мастацтва
- 2000 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1999 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1997 — Ralph W. Gerard Prize
- 1997 — Charles A Dana Award for Pioneering Achievement in Healt
- 1993 — Прэмія Харві
- 1988 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 1988 — Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук ЗША за навуковы агляд (англ.: NAS Award for Scientific Reviewing)[8]
- 1987 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1983 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Pour le Mérite
Ганаровы грамадзянін горада Вены (2009).
У 2008 годзе выйшаў фільм Петры Зэгер (ням.: Petra Seeger) In search of Memory пра Эрыка Кэндэла.[9]
Некаторыя публікацыі
правіць- Malleret G, Alarcon JM, Martel G, Takizawa S, Vronskaya S, Yin D, Chen IZ, Kandel ER, Shumyatsky GP. Bidirectional regulation of hippocampal long-term synaptic plasticity and its influence on opposing forms of memory. Journal of Neuroscience 30: 3813-25.
- Akil, H., Brenner, S., Kandel, E.R., Kendler, K.S., King, M-C., Scolnick, E., Watson, J.D., and Zoghbi, H.Y. (2010). The future of psychiatric research: Genomes and neural circuits. Science 327:1580-1581.
- Simpson, E.H., Kellendonk, C., and Kandel, E.R. (2010). A possible role for the striatum in the pathogenesis of the cognitive symptoms of schizophrenia. Neuron 65:585-596.
- Si, K., Choi, Y., White-Grindley, E., Majumbar, A., and Kandel, E.R. (2010). Aplysia CPEB can form prion-like multimers in sensory neurons that contribute to long-term facilitation. Cell 140:421-435.
- Rajasethupathy, P., Fiumara, F., Sheridan, R., Betel, D., Puthanveettil, S.V., James J. Russo, J.J., Sander, C., Tuschl, T., and Kandel, E.R. (2009). Characterization of small RNAs in Aplysia reveals a role for miR-124 in constraining long-term synaptic plasticity through CREB. Neuron 66:803-817.
- Kandel, E.R. (2009) The Biology of Memory: A Forty-Year Perspective. J Neurosci 29: 12748-12756.
- Muzzio, I.A., Levita, L., Kulkarni, J., Monaco, J., Kentros, C., Stead, M., Abbott, L.F., and Kandel, E.R. (2009) Attention enhances the retrieval and stability of visuospatial and olfactory representations in the dorsal hippocampus. PLoS Biol 7(6).
- Kandel, E. R. (2007), In Search of Memory: The Emergence of a New Science of Mind, New York: W. W. Norton & Company, ISBN 978-0-393-32937-7.
- Kandel, Eric R.; Schwartz, James Harris; Jessell, Thomas M. (2000) [1981], Principles of Neural Science (Fourth ed.), New York: McGraw-Hill, ISBN 0-8385-7701-6.
- Kandel, E. R. (2012), The Age of Insight: The Quest to Understand the Unconscious in Art, Mind, and Brain, from Vienna 1900 to the Present, New York: Random House, ISBN 978-1-4000-6871-5
Зноскі
- ↑ а б Eric Kandel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eric Kandel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #113801955 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://collections.ushmm.org/search/catalog/pa1133751
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Kutschkergasse — вуліца ў Вене.
- ↑ Eric R. Kandel: The Nobel Prize in Physiology or Medicine 2000, Nobel Foundation. Accessed September 20, 2007.
- ↑ NAS Award for Scientific Reviewing . National Academy of Sciences. Праверана 27 February 2011.
- ↑ Filmfonds-Wien Архівавана 6 чэрвеня 2008. Petra Seeger: Auf der Suche nach dem Gedächtnis — Der Hirnforscher Eric Kandel, TV-Dokumentation 2008.
Літаратура
правіць- International Biographical Dictionary of Central European Emigrés 1933—1945. Hrsg.: Herbert A. Straus, Werner Röder. Saur, München 1983, ISBN 3-598-10089-2 (Band 2/I A-K) S. 590.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
правіцьЭрык Кэндэл на Вікісховішчы |
- Аўтабіяграфія Эрыка Кэндэла на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Eric Kandel — A Nobel’s Life Архівавана 19 лістапада 2005.
- Eric R. Kandel’s United States Patents Архівавана 3 сакавіка 2016.