Джэймс Уайт Блэк
Джэймс Уайт Блэк (англ.: James Whyte Black, 14 чэрвеня 1924 года, Адынгстан, Шатландыя — 22 сакавіка 2010, Лондан) — шатландскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Х.Хітчынгсам і Г. Б. Элаян.
Джэймс Уайт Блэк | |
---|---|
англ.: James Whyte Black | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 2010[3] (85 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, фармаколаг, фармацэўт, вынаходнік, кардыёлаг, выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (1976) прэмія Вольфа па медыцыне (1982) Каралеўскі медаль[d] (2004) прэмія Шэеле[d] (1983) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Ellison–Cliffe Lecture[d] (1994) медаль Джона Скота[d] (1981) Mullard Award[d] (1978) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДжэймс Уайт Блэк нарадзіўся 14 чэрвеня 1924 года ў Адынгстане (Ланакшыр). Ён быў чацвёртым з пяці сыноў баптысцкай сям’і, вытокі якой прасочваюцца да Balquhidder у Пертшыры.[7] Яго бацька быў горным інжынерам.[7] Ён вырас у Файф, адукацыю атрымаў у сярэдняй школе Beath у Каўдэнбіце (англ.: Cowdenbeath) і ва ўзросце 15 гадоў выйграў стыпендыю для навучання ва ўніверсітэце Сент-Эндруса, дзе вывучаў медыцыну.[7] Яго сям’я была занадта бедная, каб адправіць яго ва ўніверсітэт. Яго настаўнік па матэматыцы пераканаў Блэка, каб ён здаў уступныя экзамены ва ўніверсітэт.[8].
Да 1967 года ўніверсітэцкі каледж Данды быў месцам для ўсёй клінічнай медыцынскай дзейнасці ва ўніверсітэце Сент-Эндруса. Ён паступіў ва ўніверсітэцкі каледж (які ў выніку стаў універсітэтам Данды) у 1943 годзе і скончыў яго ў 1946 годзе.[9]
Пасля заканчэння ён застаўся ва ўніверсітэцкім каледжы, каб далучыцца да аддзела фізіялогіі ў якасці асістэнта, а пасля заняць пост выкладчыка ва ўніверсітэце Малая.[9][10] Але ён вырашыў не займацца кар’ерай практыкуючага ўрача[10].
Блэк зрабіў значны ўнёсак у фундаментальныя навуковыя і клінічныя веды ў галіне кардыялогіі як урач і як вучоны. Яго вынаходства прапраналола, бэта-адрэнаблакатара, які зрабіў рэвалюцыю ў медыцынскім упраўленні стэнакардыяй, лічыцца адным з самых важных укладаў у клінічнай медыцыне і фармакалогіі 20-га стагоддзя.[11][12] Прапраналол быў апісаны як найбольшы прарыў у лячэнні хвароб сэрца з моманта адкрыцця наперстаўкі ў 18 стагоддзі і прынёсшы карысць мільёнам людзей.[10] Метад даследавання Блэка, яго адкрыцці ў галіне адрэнергічнай фармакалогіі і яго ўдакладненне механізмаў сардэчнай дзейнасці з’яўляюцца моцнымі бакамі яго працы[13].
Аўтар навуковых прац па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка.
Асабістае жыццё
правіцьБлэк сустрэў Хілары Джоан Воан (1924—1986) на балі ва ўніверсітэце ў 1944 годзе. Яны пабраліся шлюбам у 1946 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Ён апісаў яе як «рухаючую сілу» свайго жыцця, пакуль яна не памерла ва ўзросце 61 гадоў у графстве Сурэй.[7][14] У 1951 годзе ў ніх нарадзілася дачка Стэфані.[7] Блэк зноў ажаніўся ў 1994 годзе з прафесарам Ронай Мак-Кі.[10] Блэк не быў публічным чалавекам, таму ён са здзіўленнем успрыняў навіну, што ён атрымаў Нобелеўскую прэмію.[10]
Блэк памёр раніцай 22 сакавіка 2010 года ва ўзросце 85 гадоў пасля працяглай хваробы. Яго смерць была абвешчана ўніверсітэтам Данды, дзе ён быў канцлерам з 1992 па 2006 год.[15] Яго пахаванне адбылося 29 сакавіка ў царкве Св. Калумба ў Лондане.[16] Ён пахаваны на могілках Ardclach прыхода, створанага ў 1655 годзе, побач з Нэрнам, Шатландыя.
Узнагароды
правіць- 2000 — Ордэн Заслуг
- 1994 — Ellison-Cliffe Medal
- 1988 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1982 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1981 — Рыцар-бакалаўр
- 1979 — Artois-Baillet Latour Health Prize
- 1976 — Прэмія Альберта Ласкера за клінічныя медыцынскія даследаванні
Зноскі
- ↑ Sir James Black // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir James Black // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir James Black SCOTTISH PHARMACOLOGIST // (unspecified title) Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ а б в г д Black, Sir James W. Autobiography . The Nobel Foundation. Праверана 23 March 2010.
- ↑ "Scottish Nobel prize winner Sir James Black dies at age 85". The Daily Record. 23 March 2010. Праверана 25 March 2010.
- ↑ а б Death of Sir James Black(недаступная спасылка). Archives, Records and Artefacts at the University of Dundee. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 13 June 2011.
- ↑ а б в г д "Sir James Black, OM". The Telegraph. 23 March 2010. Праверана 25 March 2010.
- ↑ Stapleton, Melanie P. (1997). "Sir James Black and Propranolol". Texas Heart Institute Journal. 24 (4): 336–342. PMC 325477. PMID 9456487.
- ↑ "anTAGonist" and "ciMETidine" . American Chemical Society (2005). Праверана December 25, 2005.
- ↑ Alan Taylor (25 January 2004). "Or is this our national hero?". Sunday Herald. Праверана January 25, 2004.
- ↑ Deaths England and Wales 1984—2006 Архівавана 4 лістапада 2015.
- ↑ "Nobel Prize-winning scientist Sir James Black dies". BBC News. BBC. 22 March 2010. Праверана 25 March 2010.
- ↑ "Heart disease treatment pioneer James Black dies". Associated Press. 22 March 2010. Праверана 25 March 2010.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл.