Адкрыць галоўнае меню


Роджэр Уолкат Сперы (англ.: Roger Wolcott Sperry, 20 жніўня 1913, Хартфард, Канектыкут, ЗША17 красавіка 1994, Пасадына, Каліфорнія, ЗША) — нейрапсіхолаг, прафесар псіхабіялогіі, які атрымаў у 1981 годзе разам з Дэвідам Х'юбелам і Торстэнам Візелем Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне "за адкрыцці, якія датычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар'яў галаўнога мозгу"[5][6][7][8][9].

Роджэр Уолкат Сперы
англ.: Roger Wolcott Sperry
Roger Wolcott Sperry.jpg
Дата нараджэння 20 жніўня 1913(1913-08-20)[1][2]
Месца нараджэння Хартфард, Канектыкут, ЗША
Дата смерці 17 красавіка 1994(1994-04-17)[1][2] (80 гадоў)
Месца смерці Пасадына, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства
Род дзейнасці псіхолаг, неўролаг, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Нейрапсіхалогія
Месца працы
Альма-матар Оберлін-каледж
Чыкагскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Paul Alfred Weiss[d]
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1981)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1989)
Commons-logo.svg Роджэр Уолкат Сперы на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Сперы нарадзіўся ў горадзе Хартфард, штат Канектыкут у сям'і Фрэнсіса Бушнэла і Фларэнцыі Крэмер Сперы. Яго бацька працаваў у банкаўскай сферы, а яго маці выкладала ў бізнес-школе. Яго сям'я належала да вярхушкі сярэдняга класа, дзе асаблівая ўвага надавалася паспяховасці[10]. У Роджэра быў адзін брат, Расэл Луміс. Іх бацька памёр, калі Роджэру было 11 гадоў. Пасля гэтага яго маці стала памочнікам дырэктара ў мясцовай сярэдняй школе.

У 1937 годзе Сперы скончыў Оберлін-каледж. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне заалогіі ў Чыкагскім універсітэце ў 1941 годзе. Пасля гэтага ён займаўся даследаваннямі разам з Карлам Лэшлі ў Гарвардзе.

У 1949 годзе Сперы ажаніўся на Норме Гэй Дэўпры. У іх нарадзіліся сын, Глен Майкл, і дачка, Джанэт Хоўп[11].

У 1954 годзе Сперы заняў месца прафесара ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, дзе правёў найбольш вядомыя з сваіх эксперыментаў.

Аўтар навуковых прац па нейрафізіялогіі зроку, функцыянальнай спецыялізацыі паўшар'яў галаўнога мозга чалавека.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага таварыства, Папскай акадэміі, замежны член Расійскай АН (1988).

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Roger Wolcott Sperry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Roger Wolcott Sperry // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/sperry.html
  4. NNDB — 2002.
  5. Voneida, T. J. (1997). "Roger Wolcott Sperry. 20 August 1913--17 April 1994: Elected For.Mem.R.S. 1976". Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 43: 463. doi:10.1098/rsbm.1997.0025
  6. Miller, J. G. (1994). "Roger Wolcott Sperry. Born August 20, 1913--died April 17, 1994". Behavioral science 39 (4): 265–267. PMID 7980367
  7. Trevarthen, C. (1994). "Roger W. Sperry (1913–1994)". Trends in Neurosciences 17 (10): 402–404. doi:10.1016/0166-2236(94)90012-4
  8. Hubel, D. (1994). "Roger W. Sperry (1913–1994)". Nature 369 (6477): 186. doi:10.1038/369186a0. PMID 8183336
  9. Bogen, J. E. (1999). "Roger Wolcott Sperry (20 August 1913-17 April 1994)". Proceedings of the American Philosophical Society 143 (3): 491–500. PMID 11624452
  10. Antonio E. Puente, "Roger Wolcott Sperry (1913–1994)", American Psychologist, 1995
  11. Puente, Antonio (November 1995). American Psychologist. Obituaries.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць