Торстэн Нільс Візел
Торстэн Нільс Ві́зел (англ.: Torsten Nils Wiesel, 3 чэрвеня 1924, Упсала, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х'юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».
Торстэн Нільс Візел | |
---|---|
англ.: Torsten Nils Wiesel | |
![]() Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1924[1][2][…] (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, выкладчык, неўролаг, біёлаг |
Навуковая сфера | Нейрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][6] |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі |
![]() Нацыянальны навуковы медаль ЗША (2005) |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991-1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер - ганаровы прэзідэнт універсітэта.
З'яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д.Х.Х'юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.
Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.
Візел таксама з'яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ Torsten Wiesel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Torsten Nils Wiesel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Torsten N. Wiesel // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Torsten N. Wiesel, M.D.VINCENT AND BROOKE ASTOR PROFESSOR EMERITUS; PRESIDENT EMERITUS — Ракфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 2 студзеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Directory of Fellows and Members — New York Academy of Medicine. Праверана 10 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Wiesel_Torsten
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.