Адкрыць галоўнае меню


Дэвід Хантэр Х'юбел (англ.: David Hunter Hubel, нар. 27 лютага 1926, г.Уінсар, Канада) — амерыканскі ўрач-нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах», якую ён падзяліў разам з Роджэрам Сперы і Т.Н.Візелам.

Дэвід Хантэр Х'юбел
англ.: David Hunter Hubel
Дата нараджэння 27 лютага 1926(1926-02-27)[1][2]
Месца нараджэння г.Уінсар, Канада
Дата смерці 22 верасня 2013(2013-09-22)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Нейрафізіялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1981)

Змест

БіяграфіяПравіць

Х'юбел нарадзіўся ў Віндзары, Антарыё, у сям'і амерыканцаў у 1926 годзе. Яго дзед па бацькавай лініі эмігрыраваў, будучым дзіцем, у ЗША, з баварскага горада Нёрдлінген. У 1929 годзе яго сям'я пераехала ў Манрэаль, дзе ён правёў гады свайго станаўлення.

Скончыў універсітэт Макгіла (1947, г.Манрэаль) і медыцынскую школу пры ім (1951). З 1951 года ў ЗША. З 1958 года ва ўніверсітэце Дж.Хопкінса, з 1959 года ў Гарвардскай медыцынскай школе г.Бостан1967 прафесар).

Навуковыя працы па нейрафізіялогіі зроку. Адкрыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, што ўспрымаюць вонкавыя сігналы.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

УзнагародыПравіць

ПублікацыіПравіць

  • Hubel, D. H. & T. N. Wiesel, Receptive Fields Of Single Neurones In The Cat's Striate Cortex, Journal of Physiology, (1959) 148, 574-591.
  • Hubel, D. H. & T. N. Wiesel. Receptive Fields, Binocular Interaction And Functional Architecture In The Cat's Visual Cortex, Journal of Physiology, (1962), 160, pp. 106–154, With 2 plates and 20 text-figures.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 David Hunter Hubel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 David H. Hubel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Hubel_David

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.

СпасылкіПравіць