Рольф Цынкернагель
Рольф Марцін Цынкерна́гель (ням.: Rolf Martin Zinkernagel, нар. 6 студзеня 1944[1][2][…], Рыэн[d], кантон Базель-Штат[3][4]) — швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з П. Догерці «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Рольф Марцін Цынкернагель | |
---|---|
ням.: Rolf Martin Zinkernagel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1944[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, выкладчык універсітэта, урач, прафесар |
Навуковая сфера | імуналогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1995) William B. Coley Award[d] (1987) ![]() Otto Naegeli Prize[d] (1988) Cloëtta Prize[d] (1981) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (14 мая 1998) ![]() |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Базельскі ўніверсітэт у 1968 годзе, дзе і працаваў. З 1971 года ў Лазанскім універсітэце. З 1973 года ў Аўстралійскім універсітэце (Канбера). З 1975 года ў клініцы медыцынскіх даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 года ў Цюрыхскім універсітэце, з 1992 па люты 2008 год[9] дырэктар Інстытута эксперыментальнай імуналогіі ў Цюрыху.
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах.
Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996), Аўстралійскай АН (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998).
Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1994).
Узнагароды
правіць- 1999 — Ордэн Аўстраліі[10]
- 1996 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1995 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1987 — Прэмія Уільяма Колі (англ.: William B. Coley Award)
- 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера
Зноскі
- ↑ а б Rolf M. Zinkernagel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Rolf M. Zinkernagel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.tasnimnews.com/English/Home/Single/292500
- ↑ а б https://explorable.com/cell-mediated-immune-defence
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
- ↑ http://www.nytimes.com/1999/01/12/health/the-doctor-s-world-keeping-harmony-in-the-marriage-of-cells.html
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ http://www.uzh.ch/news/articles/2008/2843.html(недаступная спасылка)
- ↑ It’s an Honour: AC Архівавана 3 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Спасылкі
правіцьРольф Цынкернагель на Вікісховішчы |