Альбер Клод
Альбер Клод (фр. Albert Claude) (23 жніўня 1899, Ланглье, Бельгія — 22 мая 1983, Брусель) — бельгійскі і амерыканскі вучоны-біяхімік.
Альбер Клод | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1898[1][2], 21 жніўня 1899[3], 23 жніўня 1898[4] ці 24 жніўня 1899[5] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1983[1][2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Julia Gilder[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, навуковы работнік, урач, выкладчык універсітэта, біяхімік, хімік, cell biologist |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Нарадзіўся і памёр у Бельгіі, 20 гадоў (1929-1950) жыў у ЗША, захаваўшы да канца жыцця падвойнае грамадзянства. Альбер Клод ператварыў цыталогію — дысцыпліну, якая апісвае будову жывой клеткі, у сапраўдную навуку. Адным з першых ужыў метад дыферэнцыраванага цэнтрыфугавання для даследавання субклетачных структур. Упершыню пачаў выкарыстоўваць у біялогіі электронны мікраскоп. Паказаў выразную сувязь паміж структурай, функцыяй і месцазнаходжаннем у клетцы таго ці іншага клетачнага элемента. Так, ён выявіў дыхальную функцыю мітахондрый. Прафесар Брусельскага і Рокфелераўскага ўніверсітэтаў. Ён быў членам французскай і бельгійскай медыцынскіх акадэмій і ганаровым членам Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
У 1974 годзе, сумесна з двума калегамі (Георгам Паладэ і Крысціянам дэ Дзювам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1974) «за адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Albert Claude: Facts // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Bell A. Albert Claude: BELGIAN CYTOLOGIST — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. — Т. 22. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 NOTICE SUR ALBERT CLAUDE — Каралеўская акадэмія навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў Бельгіі. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Albert Claude / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de Belgique — BXL: 1866. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Claude, Albert — 1999. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ NNDB — 2002.