Робін Уорэн
Джон Робін Уорэн AC (англ.: John Robin Warren, 11 чэрвеня 1937 г , Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі патолаг і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2005 года. У 1979 пераадкрыў бактэрыю Helicobacter pylori. Кампаньён ордэна Аўстраліі з 2007 года.
Джон Робін Уорэн | |
---|---|
англ.: John Robin Warren | |
![]() Робін Уорэн (2009) | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1937[1][2][3] (83 гады) |
Месца нараджэння | Адэлаіда, Аўстралія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, урач, патолагаанатам, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | Мікрабіялогія |
Месца працы | Каралеўскі шпіталь Перта |
Альма-матар | Універсітэт Адэлаіды |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Робін Уорэн нарадзіўся 11 чэрвеня 1937 года ў Адэлаідзе. Атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Адэлаіды. У 1967 годзе пачаў даследчую кар'еру ў Каралеўскім каледжы паталогіі Аўстраліі і стаў старэйшым патолагам Каралеўскага шпіталя Перт, дзе прайшла асноўная частка яго навуковай кар'еры. Разам з Бары Маршалам паказаў, што язва страўніка ў большасці выпадкаў выклікаецца бактэрыяй Helicobacter pylori.
УзнагародыПравіць
У 2005 годзе Робін Уорэн і яго калега Бары Маршал атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «За працы па вывучэнні ўплыву бактэрыі Helicobacter pylori на ўзнікненне гастрыту і язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі».
2007 - кавалер ордэна Аўстраліі вышэйшай ступені.
- ↑ J. Robin Warren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Robin Warren // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Robin Warren // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.