Дзікінсан Рычардс

кардыёлаг

Дзікінсан Ры́чардс[3] (англ.: Dickinson Woodruff Richards, Jr.; 30 кастрычніка 1895 — 23 лютага 1973) — амерыканскі кардыёлаг, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1958)[4].

Дзікінсан Рычардс
англ.: Dickinson Woodruff Richards
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1895(1895-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1973(1973-02-23)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, фізіёлаг, інтэрніст, даследчык
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1917 годзе і Калумбійскі ўніверсітэт у 1922 годзе, а таксама Калумбійскі ўрачэбна-хірургічны каледж і школу Хотчкіс у штаце Канектыкут. Да 1927 года працаваў у прэсвітэрыянскай бальніцы ў Нью-Ёрку. Пераехаў у Англію і працаваў у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане. У 1945—1961 гадах кіраваў медыцынскім аддзелам у шпіталі Белв’ю ў Нью-Ёрку[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх. Адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца.

Узнагароды правіць

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года (разам з А. Ф. Курнанам і В. Форсманам) за распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца).

Зноскі

  1. а б Dickinson Woodruff Richards // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Dickinson Woodruff Richards // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б БелЭн 2001.
  4. Dickinson W. Richards // National Academy of Sciences (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць