Алфрэд Дэй Хершы (англ.: Alfred Day Hershey, 4 снежня 1908, Авоса, ЗША — 22 мая 1997) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1958), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Алфрэд Хершы
англ.: Alfred Day Hershey
Дата нараджэння 4 снежня 1908(1908-12-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1997(1997-05-22)[1][3][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, генетык, мікрабіёлаг
Навуковая сфера бактэрыялогія і генетыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў універсітэт штата Мічыган у 1930 годзе. Доктар філасофіі (1934). З 1934 года ў Вашынгтонскім універсітэце, з 1950 года ў Інстытуце Карнегі (з 1962 года дырэктар). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў перадачы генетычнай інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і галоўную ролю нуклеінавай кіслаты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1969) (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).

Зноскі

  1. а б A.D. Hershey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alfred Day Hershey // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Alfred Day Hershey // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць