Жан Батыст Габрыэль Дасэ

Жан Батыст Габрыэль Дасэ (фр.: Jean Dausset, 19 кастрычніка 1916, г.Тулуза, Францыя — 6 чэрвеня 2009, Пальма-дэ-Малёрка, Іспанія) — французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Б.Бенасерафам і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Жан Батыст Габрыэль Дасэ
фр.: Jean Dausset
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1916(1916-10-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2009(2009-06-06)[1][2][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, фізіёлаг, імунолаг, хімік, прафесар, прафесар універсітэта, гематолаг, даследчык
Навуковая сфера імуналогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыў галоўны комплекс гістасумяшчальнасці
Член у
Прэміі
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна

сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (1967)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

прэмія Вольфа па медыцыне (1978)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1977)

Дзяржаўная прэмія Французскай акадэміі навук[d] (1967)

ганаровы доктар Заграбскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1990, 1991)

ганаровы доктар Сарагоскага ўніверсітэта[d] (1995)

Robert Koch Prize[d] (1977)

honorary doctorate of the University of Las Palmas, Gran Canaria[d] (1996)

honorary doctorate of the University of the Balearic Islands[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жан Дасэ нарадзіўся 19 кастрычніка 1916 года ў Тулузе, Францыя. Ён быў малодшым з чатырох дзяцей Анры Дасэ і Элізабэт Дасэ (у дзявоцтве Рэнард). Яго бацька паходзіў з Пірэнэяў і быў доктарам па прафесіі, а маці была хатняй гаспадыняй з Латарынгіі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны сям’я Дасэ пераехала ў Біярыц, дзе Жан правёў большую частку свайго дзяцінства. Яго бацька быў галоўным урачом у шпіталі Баён. Дасэ атрымаў хатнюю адукацыю. Ва ўзросце 11 гадоў, Дасэ і яго сям’я пераехала ў Парыж. Ён пачаў сваю фармальную адукацыю ў ліцэі Мішэль ва ўзросце 15 гадоў. Пасля атрымання ступені бакалаўра ў галіне матэматыкі, бацька пераканаў Жана, каб ён вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Парыжа. Абодва бацькі Дасэ памерлі, калі Жану было 19 гадоў.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Дасэ быў прызваны ў французскую армію, і яго на адзін год адправілі ў Паўночную Італію. Пасля вяртання ў Парыж у 1940 годзе Дасэ шмат займаўся, каб здаць экзамен па медыцынскай практыцы. Пасля здачы экзамену Дасэ далучыўся да руху «Змагарная Францыя» ў Паўночнай Афрыцы ў якасці работніка хуткай дапамогі. Першапачаткова ён быў размешчаны ў Марока, але пазней быў адпраўлены ў Туніс. Зацікаўленасць да гематалогіі ў Дасэ з’явілася, калі ён выконваў шматлікія пераліванні крыві параненым салдатам. У 1944 годзе Дасэ вярнуўся ў Парыж, дзе ён працаваў у мясцовым цэнтры пералівання крыві пры шпіталі святога Антонія.

Скончыў Парыжскі ўніверсітэт ў 1945 годзе. З 1946 года дырэктар лабараторыі Французскага нацыянальнага цэнтра пералівання крыві, з 1948 года ў Гарвардскім, з 1958 года ў Парыжскім універсітэтах, з 1968 года дырэктар Французскага нацыянальнага інстытута навуковых даследаванняў.

Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі.

У 1978 годзе атрымаў прэмію Вольфа па медыцыне.

Прафесар эксперыментальнай медыцыны (1978).

Аўтар навуковых прац па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі.

Член Французскай акадэміі навук і медыцыны, Бельгійскай каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Жан Дасэ памёр 6 чэрвеня 2009 года ў горадзе Пальма ў Іспаніі, дзе жыў на працягу апошніх двух гадоў[9].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Carosella, Edgardo D. (2009). "From MAC to HLA: Professor Jean Dausset". Human immunology. Proc. 70 (9): 661–662. doi:10.1016/j.humimm.2009.07.010. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  • Dausset, Jean. ‘’Clin d’oeil a la vie: La grande aventure HLA.’’ Odile Jacob Editions. 1998. Paris.
  • Petrányi, G (1981). "[Nobel Prize winners in medicine for 1980. Immunogenetic significance of the main histocompatibility system (George Snell, Jean Dausset, Baruj Benacerraf)]". Orvosi hetilap. 122 (14): 835–7. PMID 7019812. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  • Raju, T N (1999). "The Nobel chronicles. 1980: George Davis Snell (1903–96); Jean Baptiste Dausset (b 1916); Baruj Benacerraf (b 1920)". Lancet. 354 (9191): 1738. doi:10.1016/S0140-6736(05)76734-9. PMID 10568613. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  • Rapaport, F T (1997). "1996 Medawar Prize Citation for Professor Jean Dausset". Transplant. Proc. 29 (1–2): 31. doi:10.1016/S0041-1345(96)00003-6. PMID 9123012. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  • Richmond, Caroline (2009). "Jean Dausset". The lancet. Proc. 374 (9698): 1324. doi:10.1016/S0140-6736(09)61813-4. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0

Спасылкі правіць