Адкрыць галоўнае меню


Джордж Дэйвіс Снел (англ.: George Davis Snell, 19 снежня 1903, Брэдфард, штат Масачусетс — 6 чэрвеня 1996, Бар Харбар, штат Мэн) — амерыканскі генетык і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Барухам Бенасерафам і Жанам Дасэ за адкрыцця, якія датычацца «генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імуналагічныя рэакцыі»[1].

Джордж Дэйвіс Снел
англ.: George Davis Snell
Дата нараджэння 19 снежня 1903(1903-12-19)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1996(1996-06-06)[1][2][3] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці імунолаг, генетык, урач, фізіёлаг
Навуковая сфера Генетыка
Імуналогія
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1980)

Змест

БіяграфіяПравіць

Скончыў Дартмут-каледж (1926). З 1926 года ў Гарвардскім, з 1933 года ў Вашынгтонскім універсітэтах, з 1935 года ў Джэксанаўскай лабараторыі.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні генетычных заканамернасцей сумяшчальнасці тканак.

Адкрыў генетычныя фактары, якія вызначаюць тканкавую сумяшчальнасць пры трансплантацыі. Яго працы на мышах прывялі неўзабаве да адкрыцця галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці ў чалавека, што стала асновай падбору донараў для паспяховай трансплантацыі тканак і органаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1970), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1952).

У 1988 годзе ён напісаў кнігу Search for a Rational Ethic пра прыроду этыкі і правілы, па якіх мы жывем. Яна ўключае ў сябе эвалюцыю на аснове этыкі, якая заснавана на біялагічных рэаліях, якія ён лічыць прыдатнымі для кожнага чалавека.

Снел памёр у Бар Харбары, штат Мэн, 6 чэрвеня 1996 года.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Georges, George Davis Snell // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 George Davis Snell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 George D. Snell // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 NNDB — 2002.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

СпасылкіПравіць