Рак прадсталёвай залозы

Рак прадсталёвай залозы (рак прастаты, карцынома прастаты, карцынома прадсталёвай залозы, англ.: prostatic cancer, лац.: adenocarcinoma prostatica) — утварэнне ракавай пухліны ў прадсталёвай залозе.

Рак прадсталёвай залозы
Prostate cancer.jpg
МКХ-10 C61.61.
МКБ-10-КМ C61
МКХ-9 185185
МКБ-9-КМ 185[1]
OMIM 176807
DiseasesDB 10780
MedlinePlus 000380
eMedicine radio/574 
MeSH D011471
Commons-logo.svg Рак прадсталёвай залозы на Вікісховішчы

ПапярэджаннеПравіць

Прадухіленню хваробы спрыяе ўжыццё грубавалакністай гародніны (зяленіва і соя) і таматаў, вітамінаў А, Д і Е разам з мікраэлементам селенам. Палавое жыццё мае быць упарадкаваным і размераным[2]. У прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва з рэгулярным палавым жыццём анкалагічныя захворванні прастаты ўзнікаюць радзей амаль на 35%.[3]

ПрычыныПравіць

Развіццю хваробы спрыяе залішняе ўжыванне тлушчаў жывёльнага паходжання і недастатковае ўжыванне жоўта-зялёных фруктаў, ужыццё алкаголю, знешняе ўздзеянне ўльтрафіялетавага апраменьвання, апраменьванне на працоўным месцы і ўздзеянне цяжкіх металаў[4].

ПраявыПравіць

Хвароба выяўляецца праз складанасці з мочаспусканнем, наяўнасць крыві ў мачы, боль у ніжняй частцы спіны, у тазе і верхняй частцы сцёгнаў[5].

Зноскі

СпасылкіПравіць