Джон Майкл Бішап (англ.: John Michael Bishop, нар. 22 лютага 1936(1936-02-22)[1][2][…], Ёрк[d], Пенсільванія[1][3]) — амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Х.Вармусам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».

Майкл Бішап
англ.: John Michael Bishop
Дата нараджэння 22 лютага 1936(1936-02-22)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, вірусолаг, імунолаг, выкладчык універсітэта, урач, анколаг, хімік, мікрабіёлаг
Навуковая сфера вірус, імуналогія[6], мікрабіялогія[6] і вірусалогія[6]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][8] і доктар філасофіі[9]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Gebhard Koch[d][7]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Джон Майкл Бішап нарадзіўся 22 лютага 1936 года ў Ёрку (Пенсільванія) у сям’і лютэранскага святара. Cкончыў невялікую вясковую школу, затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.

Cваю кар’еру пачаў, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з’яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў Гамбургу, Германія, а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў 1968 годзе.[16] Бішап застаўся на кафедры ў школе з 1968 года, і быў рэктарам універсітэта з 1998 па 2009 год.[17] Ён з’яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапа[18].

Бішап з’яўляецца вядомым дзякуючы сваёй працы па рэтравірусных анкагенаў, якая прынесла яму Нобелеўскую прэмію. Працуючы разам з Харальдам Вармусам ў 1980-х гадах, ён адкрыў першы чалавечы анкаген, c-Src. Іх вынікі дазваляюць зразумець, як злаякасныя пухліны ўтвараюцца са змяненняў у нармальныя гены клеткі. Гэтыя змены могуць быць выкліканы вірусамі, выпраменьваннем ці ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў.[19]

Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.

Прафесар універсітэта ў г.Сан-Францыска[20][21].

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2008).

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в г J. Michael Bishop - FactsNobel Foundation.
  2. а б J. Michael Bishop // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д NNDB — 2002. Праверана 1 лістапада 2019.
  4. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 1 лістапада 2019.
  5. Czech National Authority Database Праверана 1 лістапада 2019.
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б The Academic Family Tree — 2005. Праверана 1 лістапада 2019.
  8. Deutsche Nationalbibliothek Record #12834833X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  9. Deutsche Nationalbibliothek Record #12834833X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 лістапада 2019.
  10. а б J. Michael Bishop - BiographicalNobel Foundation.
  11. www.nasonline.org Праверана 23 мая 2019.
  12. https://www.amacad.org/person/john-michael-bishop Праверана 22 мая 2019.
  13. а б www.ae-info.org
  14. https://www.ascb.org/fellow/michaelbishop/ Праверана 22 мая 2019.
  15. Fellows Directory
  16. Autobiography on UCSF Website Архівавана 10 жніўня 2014.
  17. Susan Desmond-Hellmann named UC San Francisco chancellor Архівавана 10 чэрвеня 2010.
  18. http://hooper.ucsf.edu/hooper/bishop_lab.html Архівавана 2 снежня 2013.
  19. Nobel Prize press release
  20. а б National Medal of Science details
  21. Nobel autobiography
  22. http://visualsonline.cancer.gov/details.cfm?imageid=8172
  23. http://www.laskerfoundation.org/awards/1982_b_description.htm#bishop Архівавана 15 верасня 2015.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4

Спасылкі

правіць