Адкрыць галоўнае меню

Харальд Эліят Вармус

(Пасля перасылкі з Харальд Вармус)

Харальд Эліят Вармус (англ.: Harold Elliot Varmus, нар. 18 снежня 1939, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Майклам Бішапам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».

Харальд Эліят Вармус
англ.: Harold Elliot Varmus
National Cancer Institute director Harold E. Varmus.jpg
Дата нараджэння 18 снежня 1939(1939-12-18)[1][2][3] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вірусолаг, урач
Навуковая сфера вірусалогія, цыталогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Майкл Бішап
Вядомы як адкрыў механізм віруснай неаплазматычнай трансфармацыі
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1989)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (2001)
Сайт mskcc.org/mskcc/html/178…
Commons-logo.svg Харальд Эліят Вармус на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Харальд Вармус нарадзіўся ў сям'і Беатрыс і Фрэнка Вармуса. Маці — супрацоўнік сацыяльнай службы, бацька — урач.[4][5] У 1957 годзе ён скончыў сярэднюю школу ў горадзе Фрыпорт, штат Нью-Ёрк, і паступіў у Амхерстскі каледж, маючы намер пайсці па слядах свайго бацькі ў якасці ўрача, але ў выніку закончыў са ступенню бакалаўра па англійскай літаратуры.[4] Ён працягваў працаваць над навуковай ступенню ў галіне англійскай мовы ў Гарвардскім універсітэце ў 1962 годзе, але перадумаў і падаў дакументы ў медыцынскую школу.[6] Яго дакументы двойчы былі адхіленыя ў Гарвардскай медыцынскай школе. У тым жа годзе ён паступіў у каледж Калумбійскага ўніверсітэта ўрачоў і хірургаў, а пазней працаваў у місіянерскай бальніцы ў Барэйлі, Індыя і ў Калумбійскім шпіталі (англ.: Columbia-Presbyterian Hospital).[4] У якасці альтэрнатывы ваеннай службе ў В'етнаме, Вармус далучыўся да грамадскай службы аховы здароўя ў Нацыянальным інстытуце здароўя ў 1968 годзе.[6]

Працуючы пад началам амерыканскага вучонага Іры Пастана, ён даследаваў, як цыклічны АМФ рэгуліруе экспрэсію бактэрыяльных генаў. У 1970 годзе ён пачаў пост-доктарскія даследаванні ў лабараторыі Бішапа ва ўніверсітэце Каліфорніі, Сан-Францыска.[4] Там ён і Бішап рабілі даследаванні анкагенаў, за якія яны пазней атрымаюць Нобелеўскую прэмію. Ён стаў выкладчыкам у Каліфарнійскім універсітэце ў 1972 годзе і прафесарам у 1979 годзе.[4]

З 1993 па 1999 год ён займаў пасаду дырэктара Нацыянальнага інстытута здароўя. Займаючы пасаду дырэктара, Вармус амаль у два разы павялічыў бюджэт даследчага агенцтва.[6] З 2000 па 2010 год прэзідэнт Мемарыяльнага анкалагічнага цэнтра Слоан-Кетэрынга ў Нью-Ёрку. Ён атрымаў заработную плату ў памеры $ 2557403, якая з'яўляецца самай вялікай зарабатнай платай, выдадзенай дабрачыннай арганізацыяй свайму кіраўніку.[7] Таксама быў старшынёй анкалагічнага навуковага цэнтра Джэфры Біна ў Мемарыяльным анкалагічным цэнтры Слоан-Кетэрынга . З 2002 па 2005 год займаў пасаду папячыцеля Калумбійскага універсітэта.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні пухлінародных вірусаў і іх узаемадзеяння з клеткамі.

Выявіў (разам з інш.) клетачную прыроду рэтравірусных анкагенаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1984), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1988).

Асабістае жыццёПравіць

Вармус з'яўляецца заўзятым веласіпедыстам і членам кансультатыўнага камітэта Транспартнай Альтэрнатывы ў Нью-Ёрку, прапагандысцкай групы для пешаходаў і веласіпедыстаў. Ён таксама з'яўляецца бягуном, вясляром, і рыбаком. Ён жанаты на Канстанцыі Луізы Кейсі з 1969 года і мае двух сыноў, Якава і Крыстофера. Брат яго жонкі — раманіст Джон Кейсі. Вармус і яго сын, Якаў, трубач, правялі серыю канцэртаў пад назвай "Гены і Джаз" ў музеі Саламона Гугенхайма і ў Смітсанаўскім інстытуце.

ПалітыкаПравіць

Вармус падтрымаў тагачаснага сенатара Злучаных Штатаў Барака Абаму на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года.[8] Ён быў абраны ў якасці аднаго з сустаршыняў савета дарадцаў па навуцы і тэхналогіі на службу ў адміністрацыі Абамы. Член Савета па міжнародных адносінах.[9]

УзнагародыПравіць

ПублікацыіПравіць

Зноскі

  1. Harold E. Varmus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Harold Varmus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Harold E. Varmus // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Les Prix Nobel. The Nobel Prizes 1989, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation, Stockholm, 1990.
  5. http://www.cancer.gov/aboutnci/director/biography
  6. 6,0 6,1 6,2 Jamie Shreeve. "Free Radical". Wired Magazine. June 2006. Issue 14.06.
  7. Charity Rating Guide and Watchdog Report, Volume Number 59, December 2011
  8. Nicholas Thompson: Harold Varmus Endorses Obama February 03, 2008
  9. Membership Roster – Council on Foreign Relations. Cfr.org. Retrieved on 2012-02-17.
  10. http://doublehelixmedals.cshl.edu/history_11.html
  11. http://www.laskerfoundation.org/awards/1982_b_description.htm#varmus

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4

СпасылкіПравіць