Хар Гобінд Карана

Хар Гобінд Карана (9 студзеня 1922, Райпур — 9 лістапада 2011, Конкард) — амерыканскі малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1968, сумесна з Робертам Холі і Маршала Нірэнбергам) «за расшыфроўку генетычнага кода і яго ролі ў сінтэзе бялкоў».

Хар Гобінд Карана
англ.: Har Gobind Khorana, хіндзі: हर गोबिन्द खोराना, панджаб.: ਹਰਿ ਗੋਬਿੰਦ ਖੁਰਾਨਾ
Дата нараджэння 9 студзеня 1922(1922-01-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 2011(2011-11-09)[3][4][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, біёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера малекулярная біялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Прэлаг
Вядомы як расшыфроўка генетычнага кода
Член у
Узнагароды
Padma Vibhushan in science & engineering

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1968)

прэмія Уіларда Гібса[d] (1974)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1968)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1980)

American Chemical Society Award for Creative Work in Synthetic Organic Chemistry[d] (1969)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША

прэмія імя Дэні Хайменама[d] (1967)

Remsen Award[d] (1968)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (20 красавіка 1978)

ганаровы доктар Калькуцкага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (13 мая 1994)

Great Immigrants[d] (2010)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сікхскай сям’і вясковага чыноўніка ў вёсцы Райпур у Пенджабе (Брытанская Індыя), зараз Пакістан. Быў названы ў гонар шостага гуру сікхаў Гуру Хар Гобінда. Да школы ён навучаўся дома. Карана атрымаў вышэйшую адукацыю ў пенджабскім універсітэце ў Лахоры, дзе ён стаў бакалаўрам у 1943 годзе, магістрам у 1945 годзе. У 1945—1948 гадах ён навучаўся ў Ліверпульскім універсітэце і атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1948—1949 гадах ён праводзіў даследчую працу ў Цюрыху, а затым правёў 2 гады ў Кембрыджскім універсітэце. У 1952 годзе Карана адправіўся ва Універсітэт Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы, а ў 1960 годзе пераехаў ва Універсітэт Вісконсіна ў Мадысане. У 1970 годзе ён стаў выкладчыкам біялогіі і хіміі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе і прапрацаваў да сыходу на пенсію ў 2007 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць