Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Прэлаг (басн.: Vladimir Prelog; 23 ліпеня 1906, Сараева, Боснія — 7 студзеня 1998, Цюрых) — швейцарскі хімік-арганік.

Уладзімір Прэлаг
басн.: Vladimir Prelog
Vladimir Prelog ETH-Bib Portr 00214.jpg
Дата нараджэння 23 ліпеня 1906(1906-07-23)[1][2][3]
Месца нараджэння Сараева, Боснія
Дата смерці 7 студзеня 1998(1998-01-07)[1][2][3] (91 год)
Месца смерці Цюрых, Швейцарыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, інжынер
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Заграбскі ўніверсітэт, Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха
Альма-матар Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Эміль Вотачак[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Уладзімір Прэлаг на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Пасля заканчэння хімічнага факультэта Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў 1928 годзе (цяпер Вышэйшая школа хімічнай тэхналогіі) працаваў у Празе ў Лабараторыі сінтэзу тонкіх хімічных рэчываў. У 1935 вярнуўся ў Югаславію, дзе выкладаў арганічную хімію ў Заграбскім універсітэце. У 1941 пасля акупацыі Югаславіі фашысцкімі войскамі Прэлаг пераехаў у Швейцарыю. Працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху; там у 1957 прыняў ад Л. Ружычка яго Лабараторыю арганічнай хіміі - адзін з буйных цэнтраў вывучэння хіміі прыродных злучэнняў і фізіялагічна актыўных рэчываў.

Асноўныя працыПравіць

Уладзіміру Прэлагу належаць працы па стэрэахіміі і распрацоўцы сучасных метадаў даследавання складаных арганічных злучэнняў, у тым ліку шэрагу практычна важных антыбіётыкаў.

Нобелеўская прэміяПравіць

Нобелеўская прэмія па хіміі (1975) за даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Vladimir Prelog // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Vladimir Prelog // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Vladimir Prelog // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/prelog.html

СпасылкіПравіць