Жоўтая ліхаманка, таксама вядомая пад назвамі жоўты джэк і амарылёз[3], — вострая вірусная хвароба.[4] У большасці выпадкаў сімптомы ўключаюць ліхаманку, дрыжыкі, страту апетыту, моташнасць, цяглічны боль, асабліва ў спіне, галаўны боль[4]. Сімптомы звычайна слабеюць на працягу пяці дзён.[4] У некаторых асоб праз некалькі дзён паляпшэння ліхаманка вяртаецца, адчуваецца боль у жываце, пачынаецца пашкоджанне печані, што выклікае жаўтуху[4]. Калі гэта адбываецца, таксама расце рызыка нырачнай недастатковасці[4].

Жоўтая ліхаманка
YellowFeverVirus.jpg
Мікраздымак віруса жоўтай ліхаманкі з дапамогай трансмісійнага электроннага мікраскопа (павелічэнне ў 234 000 разоў)
МКХ-10 A95.95.
МКБ-10-КМ A95, A95.9, A95.1 і A95.0
МКХ-9 060060
МКБ-9-КМ 060.9[1][2] і 060[1][2]
DiseasesDB 14203
MedlinePlus 001365
eMedicine med/2432 emerg/645emerg/645
MeSH D015004
Commons-logo.svg Жоўтая ліхаманка на Вікісховішчы

Прычына і дыягностыкаПравіць

Хвароба выклікаецца вірусам жоўтай ліхаманкі і распаўсюджваецца праз укусы жаночых асобін камароў.[4] Захворванне закранае толькі людзей, іншых прыматаў і камароў некалькіх відаў[4]. У гарадах распаўсюджваецца пераважна камарамі віду Aedes aegypti[4]. Вірус належыць да тыпу вірусаў РНК роду Flavivirus[5]. Хвароба цяжка распазнаецца, асабліва на ранніх стадыях[4]. Для пацвярджэння дыягностыкі неабходны аналіз крыві з дапамогай рэакцыі ланцужка палімеразы[6].

Папярэджанне, лячэнне і прагнозПравіць

Бяспечная і эфектыўная вакцына ад жоўтай ліхаманкі існуе, у некаторых краінах патрабуецца вакцынацыя падарожнікаў[4]. Іншыя меры для папярэджання распаўсюджвання хваробы ўключаюць зніжэнне колькасці камароў-носьбітаў[4]. У рэгіёнах, дзе часта сустракаецца жоўтая ліхаманка, але рэдка прымяняецца вакцынацыя, неабходная ранняя дыягностыка захворвання і імунізацыя вялікіх груп папуляцый для папярэджання выбухаў хваробы[4]. Пасля інфікавання праводзіцца сімптаматычнае лячэнне, адсутнічаюць эфектыўныя сродкі супраць віруса[4]. Сярод асоб з сур'ёзным захворваннем смяротнасць складае палову выпадкаў ва ўмовах адсутнасці лячэння[4].

Эпідэміялогія і гісторыяПравіць

Жоўтая ліхаманка штогод выклікае 200 000 выпадкаў інфікавання і 30 000 смерцяў[4], амаль 90 % адбываецца ў Афрыцы[6]. Прыблізна мільярд чалавек жыве ў рэгіёне, дзе распаўсюджана гэтая хвароба[4]. Яна часта сустракаецца ў трапічных рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі, але не ў Азіі[7][4]. З 1980-х гг. колькасць выпадкаў захворвання жоўтай ліхаманкай павялічваецца[8][4]. Мяркуецца, што гэта выклікана наступнымі прычынамі: наяўнасць імунітэту ў меншай колькасці людзей, рост гарадскога насельніцтва, актыўнае перамяшчэнне насельніцтва і змена клімату[4]. Хвароба паходзіць з Афрыкі, адкуль яна распаўсюдзілася на Паўднёвую Амерыку праз гандаль рабамі ў XVII стагоддзі[3]. З XVII ст. некалькі вялікіх выбухаў захворвання адбылося ў Амерыцы, Афрыцы і Еўропе[3]. У XVIII і XIX стст. жоўтая ліхаманка лічылася адной з найбольш небяспечных інфекцыйных хвароб[3]. Вірус жоўтай ліхаманкі быў першым адкрытым вірусам чалавека[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Disease Ontology release 2019-05-13 — 2019-05-13 — 2019. Праверана 15 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Oldstone, Michael (2009). Viruses, Plagues, and History: Past, Present and Future. Oxford University Press. pp. 102–4. ISBN 9780199758494. http://books.google.com/books?id=2XbHXUVY65gC&pg=PA103. 
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 4,13 4,14 4,15 4,16 4,17 4,18 Yellow fever Fact sheet N°100. World Health Organization (1 мая 2013). Праверана 23 лютага 2014.
  5. 5,0 5,1 Lindenbach, B. D., et al. (2007). "Flaviviridae: The Viruses and Their Replication". in Knipe, D. M. and P. M. Howley. (eds.). Fields Virology (5th ed.). Philadelphia, PA: Lippincott Williams & Wilkins. p. 1101. ISBN 0-7817606-0-7. 
  6. 6,0 6,1 Tolle MA (April 2009). "Mosquito-borne diseases". Curr Probl Pediatr Adolesc Health Care 39 (4): 97–140. doi:10.1016/j.cppeds.2009.01.001. PMID 19327647. 
  7. CDC Yellow Fever. Праверана 12 снежня 2012.
  8. Barrett AD, Higgs S (2007). "Yellow fever: a disease that has yet to be conquered". Annu. Rev. Entomol. 52: 209–29. doi:10.1146/annurev.ento.52.110405.091454. PMID 16913829.