Герберт Спенсер Гасер
Герберт Спенсер Гасер (анг. Herbert Spencer Gasser, 5 ліпеня, 1888 Платэвіль, штат Вісконсін, ЗША — 11 мая 1963) — амерыканскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944) годзе (сумесна Джозефам Эрлангерам) «за адкрыцці, якія маюць адносіны да высокадыферэнцыраванных функцый асобных нервовых валокнаў».
Герберт Спенсер Гасер | |
---|---|
англ.: Herbert Spencer Gasser | |
![]() | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, псіхолаг, фізіёлаг |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1963 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыўшы школу, паступіў ва універсітэт Вісконсіна. Тут ён вывучаў псіхалогію пад кіраўніцтвам доктара Эранглера (пасля яны разам правялі нямала даследаванняў). Працуючы ў медыцынскай школе пасля заканчэння ўніверсітэта, у 1915 атрымаў доктарскую ступень.
У 1923 Гасер з'ехаў у Еўропу, атрымаўшы грант на навучанне, а па вяртанні ў 1931 стаў прафесарам псіхалогіі і кіраўніком медыцынскага дэпартамента ў Карнельскім універсітэце (Нью-Ёрк). У 1935—1953 узначальваў Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў, пазней стаўшы ганаровым членам інстытута.
- ↑ NNDB — 2002.