Эдвард Льюіс
Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША — 21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Эдвард Льюіс | |
---|---|
англ.: Edward Lewis | |
Дата нараджэння | 20 мая 1918[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 2004[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, генетык, выкладчык універсітэта, біёлаг |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Альфрэд Сцёртэвант |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1991) прэмія Вольфа па медыцыне (1989) Thomas Hunt Morgan Medal[d] (1983) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1992) Rosenstiel Award[d] (1989) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (29 чэрвеня 1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛьюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1942).
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Узнагароды
правіць- 1995 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард)
- 1992 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1991 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1990 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 1989 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1987 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1983 — медаль Томаса Ханта Моргана
Зноскі
- ↑ а б Edward B. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward B. Lewis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).