Берт Закман
Берт За́кман[8] (ням.: Bert Sakmann, нар. 12 чэрвеня 1942[1][2], Штутгарт[3]) — нямецкі фізіёлаг, урач і біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Эрвінам Неерам за «адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках». Разам з Неерам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[9][10]
Берт Закман | |
---|---|
ням.: Bert Sakmann | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1942[1][2] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяфізік, выкладчык універсітэта, урач, фізіёлаг |
Навуковая сфера | Фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Вядомы як | распрацоўшчык метаду лакальнай фіксацыі патэнцыялу |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Штутгарце ў 1942 годзе. Навучаўся ў школе ў Ліндау, потым завяршыў вангербургскую гімназію ў Штутгарце ў 1961 годзе. Вывучаў медыцыну з 1967 года ў Цюбінгене, Фрайбургу, Берліне, Парыжы і Мюнхене. Пасля здачы экзаменаў па медыцыне ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене, ён стаў асістэнтам у 1968 годзе ў Мюнхенскім універсітэце, а таксама працаваў у якасці навуковага супрацоўніка (ням.: Wissenschaftlicher Assistant) у Інстытуце псіхіятрыі М. Планка ў Мюнхене, у аддзеле нейрафізіялогіі пад кіраўніцтвам Ота Дзетлева Крэйцфельда. У 1971 годзе ён пераехаў ва ўніверсітэцкі каледж Лондана, дзе ён працаваў у аддзеле біяфізікі пад кіраўніцтвам Бернарда Каца. У 1974 годзе ён скончыў сваю медыцынскую дысертацыю пад назвай Elektrophysiologie der neuralen Helladaptation in der Katzenretina на медыцынскім факультэце Гётынгенскага ўніверсітэта.[9]
З 1974 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі М. Планка ў г. Гётынген. У 1979 годзе далучыўся да групы, якая займалася мембраннай біялогіяй. Займаўся выкладаннем ў Гайдэльбергскім універсітэце.
Аўтар навуковых праац па метадах фіксацыі электрычных патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый дзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак.
З'яўляецца заснавальнікам фонд Берта-Закмана.
Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1993).
Узнагароды
правіцьБібліяграфія
правіць- Betz, W.; Sakmann, B. (1971). «„Disjunction“ of frog neuromuscular synapses by treatment with proteolytic enzymes». Nature: New biology 232 (29): 94-95. PMID 4328253.
- Betz, W.; Sakmann, B. (1973). «Effects of proteolytic enzymes on function and structure of frog neuromuscular junctions». The Journal of physiology 230 (3): 673—688. PMC 1350622. PMID 4352108.
Зноскі
- ↑ а б Bert Sakmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bert Sakmann // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123085357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123085357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Sakmann_Bert
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Берт Закман у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.506.
- ↑ а б Nobel autobiography
- ↑ Hamill, O. P.; Marty, A.; Neher, E.; Sakmann, B.; Sigworth, F. J. (1981). «Improved patch-clamp techniques for high-resolution current recording from cells and cell-free membrane patches». Pflügers Archiv European Journal of Physiology 391 (2): 85. doi:10.1007/BF00656997. PMID 6270629.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).