Адкрыць галоўнае меню


Разалін Сасмэн Я́лау (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША - 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э.В.Шалі.

Разалін Сасмэн Ялау
англ.: Rosalyn Sussman Yalow
Rosalyn Yalow.jpg
Разалін Ялау у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)
Дата нараджэння 19 ліпеня 1921(1921-07-19)[1]
Месца нараджэння Манхэтан, Нью-Ёрк, ЗША
Дата смерці 30 мая 2011(2011-05-30)[2] (89 гадоў)
Месца смерці Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, урач, вучоны, выкладчык універсітэта, біяфізік
Навуковая сфера Біяфізіка
Месца працы Шпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў
Альма-матар каледж Хантэр
Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампэйне
Вядомая як распрацавала радыеімуналагічны метад
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1977)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
Commons-logo.svg Разалін Сасмэн Ялау на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс1972 з'яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968-1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979-1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялау выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).

УзнагародыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Ялоу Розалин Сасмен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Rosalyn S. Yalow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/48894.html Праверана 25 лютага 2018.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі - ЯЯ / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. - 472 с.: іл.

СпасылкіПравіць