Шаблон:Падзеі 15 кастрычніка
- 533: Візантыйскі палкаводзец Велізарый уступае ў Карфаген, які ён адбіў у вандалаў.
- 1552: Войскі Івана Грознага заваявалі Казанскае ханства.
- 1581: У Парыжы прадстаўлены першы ў гісторыі публічны балет — «Камічны балет каралевы».
- 1582: Папа Рымскі Грыгорый XIII уводзіць грыгарыянскі каляндар.
- 1817: Памёр Тадэвуш Касцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.
- 1880: Праз 632 гады скончана будаўніцтва Кёльнскага сабору.
- 1929: Створаны Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
- 1940: На экраны кінатэатраў выйшаў фільм Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар».
- 1964: Уведзены ў дзеянне нафтаправод «Дружба».
- 1968: Адбыўся першы выступ «Led Zeppelin».
- 1997: Пачаўся праект даследванняў Сатурна і Тытана — Касіні-Гюйгенс.
- 2000: У Парыжы на Манмартры адкрылі «Сцяну Кахання», на якой на 311 мовах напісана «Я цябе кахаю».
- 2003: У КНР запушчаны першы касмічны карабель з чалавекам на борце — «Шэньчжоў-5».