Шаблон:Падзеі 28 ліпеня
- Перу: Дзень Незалежнасці (1821)
- 1655: Адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), расійскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай.
- 1804: Нарадзіўся нямецкі філосаф Людвіг Андрэас Феербах.
- 1812: Нарадзіўся Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст.
- 1914: Аўстра-Венгрыя пачала ваенныя дзеянні ў Сербіі — пачатак Першай сусветнай вайны.
- 1931: На аснове педагагічнага факультэта БДУ створаны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.
- 1944: Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі.
- 1976: Таншанскае землетрасенне стала адным з найбольш разбуральных у гісторыі Кітая.
- 2000: У Катыні адкрыты мемарыял польскіх і расійскіх ахвяр НКУС.